Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 траўня 2025 года

27 мая 2025, 12:33
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 траўня 2025 года

На 15 траўня 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 35, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 152.

Супраць грамадскай актывісткі Ніны Багінскай вядзецца крымінальная справа. Судовы працэс пачнецца 30 траўня ў судзе Першамайскага раёна Мінска. 

Адміністратарка беларускай Вікіпедыі Вольга Сітнік (нік Homelka) трапіла на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Палітзняволены аўтар турэмнай літаратуры Ігар Аліневіч, асуджаны на 20 гадоў зняволення, быў змешчаны ў штрафны ізалятар турмы ў Жодзіне. 

Міністэрства інфармацыі ўключыла YouTube-канал гурта «Brutto» Сяргея Міхалка ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Знікла інфармацыйная табліца з мемарыяльнага каменя кіраўніку паўстання 1794 года Тадэвушу Касцюшку.


І. Крымінальны пераслед дзеячаў культуры, аўтараў і выканаўцаў

6 траўня стала вядома, што супраць 78-гадовай грамадскай актывісткі Ніны Багінскай вядзецца крымінальная справа паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за дэманстрацыю нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінска ў 2024 годзе. Падчас следства Ніну Багінскую вазілі на псіхіятрычную экспертызу. Судовы працэс пачнецца 30 траўня ў судзе Першамайскага раёна Мінска. 

ІІ. Адміністрацыйны пераслед 

15 траўня стала вядома, што адміністратарка беларускай Вікіпедыі Вольга Сітнік (нік Homelka) трапіла пад адміністрацыйны арышт на 10 сутак. Вольга Сітнік жыве ў Мінску, мае траіх непаўналетніх дзяцей, з 2009 года піша ў Вікіпедыі артыкулы пра беларускую традыцыйную культуру і прыроду. Вядома, што першы раз Вольгу Сітнік затрымлівалі 17 красавіка 2025 года.

III. Умовы ў месцах пазбаўлення волі

6 траўня стала вядома, што палітзняволены аўтар турэмнай літаратуры Ігар Аліневіч, асуджаны на 20 гадоў зняволення, быў змешчаны ў штрафны ізалятар турмы ў Жодзіне на месяц. Ігар Аліневіч – аўтар кнігі «Еду ў Магадан», за якую стаў першым лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, заснаванай «Радыё Свабода» і Беларускім ПЭНам. Кніга перакладзена на баснійскую, сербскую, харвацкую, англійскую, нямецкую, іспанскую, чэшскую, французскую, польскую і грэчаскую мовы. 

IV. Рэпрэсіі ў музычнай сферы

1. 5 траўня Міністэрства інфармацыі ўключыла YouTube-канал гурта «Brutto» Сяргея Міхалка ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

2. 12 траўня суд Гомельскага раёна прызнаў «экстрэмісцкай» песню «Лукашэску». 

V. Пераслед дзеячаў культуры, якія вымушана выехалі з Беларусі

12 траўня стала вядома, што ў Мінску супрацоўнікі КДБ апячаталі дзверы кватэры фотажурналіста Генадзя Верацінскага, які пакінуў Беларусь у 2023 годзе ў выніку палітычна матываванага пераследу. 

VІ. Знішчэнне мясцін памяці 

11 траўня стала вядома, што знікла інфармацыйная табліца з мемарыяльнага каменя кіраўніку нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года Тадэвушу Касцюшку каля вёскі Касцюшкава ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці.

Арыгінальная публікацыя на сайце Беларускага ПЭНа

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Агляд «Вясны»: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах
12 студзеня 2026, 13:35
Агляд «Вясны»: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах
«Вясна» ў лічбах распавядае, якім быў 2025 год для палітвязняў Беларусі — паміж абдымкамі на волі і гвалтоўным выгнаннем з краіны.
«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
10 студзеня 2026, 15:49
«Я ведаю, што значыць быць у выгнанні»: Cпецдакладчык ААН Нільс Муйжніекс — пра Беларусь, рэпрэсіі ды асабісты досвед
Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс не бачыць прыкметаў змены рэпрэсіўнай палітыкі, нягледзячы на нядаўнія вызваленні палітвязняў.
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
10 студзеня 2026, 15:27
Агляд «Вясны»: «Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай
Міжнародная сетка стратэгічных дзеянняў у галіне бяспекі ISAN адзначала, што Беларусь — у топ-10 краін, што практыкуюць транснацыянальныя рэпрэсіі.
Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі «Вясне» сведкі катаванняў у 2025 годзе
10 студзеня 2026, 15:02
Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі «Вясне» сведкі катаванняў у 2025 годзе
Летась "Вясна" задакументавала 73 гісторыі пацярпелых ад дзеянняў уладаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці