Агляд «Вясны»: Як найменей 450 чалавек затрымалі ў Беларусі з красавіка па чэрвень 2024 года

09 жніўня 2024, 06:33
Агляд «Вясны»: Як найменей 450 чалавек затрымалі ў Беларусі з красавіка па чэрвень 2024 года

Ужо чатыры гады запар праваабаронцы кожны дзень фіксуюць факты парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Людзей працягваюць масава затрымліваць за падпіскі на незалежныя СМІ, аватаркі з нацыянальнай сімволікай і адмову адчыняць дзверы для правядзення ператрусу.

Праваабаронцы "Вясны" падлічылі агульную лічбу затрыманняў за другі квартал 2024 года.

Па даных "Вясны", з 1 красавіка па 30 чэрвеня ў Беларусі было зафіксавана 1 756 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (ператрусы, выклікі на допыты, суды і г.д.), з якіх 450 — затрыманні. Таксама праваабаронцам вядома пра мінімум 1079 судоў паводле адміністрацыйных справаў за тры месяцы. Часцей за ўсё людзей судзяць за "экстрэмісцкія" падпіскі і рэпосты ў сацыяльных сетках паводле арт. 19.11 КаАП. Акрамя гэтага, не спыняюцца затрыманні пасля праверак тэлефонаў на мяжы з Беларуссю.  

Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі

Па даных "Вясны", з 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 987 затрыманняў, з якіх трэць — жанчыны.

Такім чынам, агулам за першыя шэсць месяцаў 2024 года ў Беларусі затрымалі не менш за 1437 чалавек.


Але адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі.

Калі вы ці вашыя блізкія сутыкнуліся з пераследам, паведамляйце нам:

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
13 кастрычніка 2025, 12:40
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
Казавшаяся приостановленной практика принудительной ликвидации некоммерческих организаций вновь получила свое развитие.
Тлумачыць «Вясна». Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
22 верасня 2025, 14:07
Тлумачыць «Вясна». Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
Калі чалавек з'язджае з Беларусі, улады ўсё часцей спрабуюць дастаць яго праз сваякоў, якія засталіся. Бацькоў або братоў і сясцёр выклікаюць у міліцыю, ладзяць ператрусы, дапытваюць, часам затрымліваюць.
Заснавана новая прэмія "Голас пакалення свабоды" для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
22 верасня 2025, 13:45
Заснавана новая прэмія "Голас пакалення свабоды" для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці