Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» прызначана для аказання кароткатэрміновай дапамогі прадстаўнікам_цам моладзевых арганізацый і ініцыятыў, актывістам_кам моладзевага сектара, якія падвергліся палітычнаму пераследу.
Гэта праграма для беларускіх моладзевых арганізацый/ініцыятыў, якія дагэтуль неафіцыйна працуюць у Беларусі і таксама для арганізацый, якія былі вымушаныя усёй камандай/яе часткай рэлацыравацца з Беларусі з-за палітычна матываваных пераследаў (або іх пагрозы).
Падтрымка можа складацца з кампенсацыі:
экспертных кансультацый, якія падвышаюць арганізацыйны патэнцыял арганізацыі/ініцыятывы;
падпісак на электронныя рэсурсы, неабходныя для вядзення праектнай дзейнасці арганізацыі/ініцыятывы.
Перавага пры адборы надаецца тым заяўні_цам, якія за апошні год не атрымлівалі падтрымкі па той катэгорыі, якая апісаная ў дадзенай праграме.
Заяўкі будуць разглядацца пасля 5 лістапада — першы набор, пасля 15 лістапада — другі. Пры вялікай колькасці заявак у межах першага набора другі можа быць скарочаны.
Першы дэдлайн: 5 лістапада
Другі дэдлайн: 15 лістапада
Вы атрымаеце адказ на вашу заяўку на працягу 10-14 працоўных дзён.
Заяўкі прымаюцца праз форму.
Да разгляду прымаюцца поўныя заяўкі, адказвайце на пытанні разгорнута і падрабязна. Колькасць месцаў абмежаваная.
Па ўсіх пытаннях пішыце на padtrymka@rada.fm.