Базавая школа па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі: ідзе набор

10 ліпеня 2023, 09:56
Базавая школа па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі: ідзе набор

Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва Беларуская Праваабарончая школа сумесна з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА” абвяшчаюць набор на Базавую школу па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі, якая адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Польшчы.

Пра Школу

На працягу васьмі дзён навучання будуць адбывацца лекцыі, семінары, воркшопы і іншыя заняткі розных інтэрактыўных формаў (напрыклад, форум-тэатр, відэа-лекцыі і інш).

Асноўныя тэмы Школы: уводзіны ў канцэпцыю правоў чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека, смяротнае пакаранне, мова варожасці, дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў і інш.

Скразной тэмай, якая будзе закранаць усе блокі праграмы, будзе тэма адвакацыі правоў моладзі — за час Школы вы таксама даведаецеся пра youth rights, міжнародныя інструменты абароны правоў моладзі і тое, як адвакатаваць інтарэсы беларускай моладзі.

Найбольш матываваныя ўдзельнікі_цы Школы пасля аканчэння праграмы могуць прэтэндаваць на ўдзел у адукацыйным моладзевым візіце ў Нарвегію для атрымання новага досведа, пашырэння кантактаў і дапрацоўкі уласных праектаў, накіраванах на адвакацыю правоў моладзі (кастрычнік 2023 году).

Працоўныя мовы: беларуская, руская.

Выкладчыкамі_цамі, трэнерамі_камі і экспертамі_камі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі_цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты_кі і практыкі_ні ў галіне правоў чалавека і права.  

Для каго Школа

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя беларусы_кі (18 – 35 год) незалежна ад іх месца актуальнага пражывання, якія зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека. Група будзе сфармавана з 20-22 удзельнікаў_ніц на конкурснай аснове.  

(пры наяўнасці высокай матывацыі і рэкамендацый узроставыя межы могуць быць пашырыныя па рашэнні арганізатараў_к праграмы)

Умовы ўдзелу ў Школе:

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары_кі бяруць на сябе расходы транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання ўдзельнікаў_ніц. Магчыма дапамога ў візавым пытанні.

Арганізатары_кі пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу на любым этапе праграмы ў выпадку невыканання ўмоваў і патрабаванняў удзелу ў яе працы.

Даты правядзення Школы: 1 – 8 жніўня 2023 года ў Варшаве.

Дэдлайн падачы заявак: 15.07.2023 (уключна). Пра вынікі адбору арганізатары паведамяць не пазней за 20.07.2023.

Рэгістрацыя  

Глядзiце таксама

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 лістапада 2024, 10:08
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 верасня 2024, 09:23
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 жніўня 2024, 12:24
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 ліпеня 2024, 11:00
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці