Беларуская праваабарончая школа далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў

12 мая 2025, 08:46
Беларуская праваабарончая школа далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў

Беларуская праваабарончая школа далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў. Аб гэтым арганізацыя паведаміла на сваёй старонцы ў Інстаграме:

"Прынцыпы дзейнасці беларускіх праваабаронцаў — гэта не проста дакумент, а збор асноўных прафесійных і этычных арыенціраў, якія вызначаюць, на якіх каштоўнасцях павінна будавацца праваабарончая дзейнасць у Беларусі.

Для нас падпісанне Прынцыпаў - важны крок, які дэ-юра пацвяржае нашу нязменную прыхільнасць каштоўнасцям правоў чалавека.

Наша місія — фармаванне грамадства, дзе кожны і кожная ведае свае правы, актыўна іх адстойвае і падзяляе каштоўнасці чалавечай годнасці.

Пры гэтым варта адзначыць, што гэты крок носіць больш сымбалічны характар, бо дэ-факта, ў нашай паўседзённай дзейнасці, мы паслядоўна прасоўваем культуру правоў чалавека праз адукацыю і асвету, а эксперткі і эксперты БПШ нават непасрэдна прымалі ўдзел у распрацоўцы гэтых Прынцыпаў, што робіць наша гэта далучэнне асабліва важным і асэнсаваным.

На прыканцы бягучага, 2025 года, Беларуская праваабрончая школа адзначыць свой юбілей - 20 гадоў актыўнай дзейнасці на карысць беларускага грамадства і праваабарончага сектара, і гэта далучэнне адна з важных падзей, якія мы запланавалі у межах падрыхтоўкі да гэтай даты.

Мы ганарымся быць часткай праваабарончай супольнасці Беларусі і надалей працягнем дзейнічаць у адпаведнасці з Прынцыпамі беларускіх праваабаронцаў і Беларуская праваабарончая школа далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў!

Прынцыпы дзейнасці беларускіх праваабаронцаў — гэта не проста дакумент, а збор асноўных прафесійных і этычных арыенціраў, якія вызначаюць, на якіх каштоўнасцях павінна будавацца праваабарончая дзейнасць у Беларусі.

Для нас падпісанне Прынцыпаў - важны крок, які дэ-юра пацвяржае нашу нязменную прыхільнасць каштоўнасцям правоў чалавека.

Наша місія — фармаванне грамадства, дзе кожны і кожная ведае свае правы, актыўна іх адстойвае і падзяляе каштоўнасці чалавечай годнасці.

Пры гэтым варта адзначыць, што гэты крок носіць больш сымбалічны характар, бо дэ-факта, ў нашай паўседзённай дзейнасці, мы паслядоўна прасоўваем культуру правоў чалавека праз адукацыю і асвету, а эксперткі і эксперты БПШ нават непасрэдна прымалі ўдзел у распрацоўцы гэтых Прынцыпаў, што робіць наша гэта далучэнне асабліва важным і асэнсаваным.

Напрыканцы бягучага, 2025з-га, года Беларуская праваабрончая школа адзначыць юбілей - 20 гадоў актыўнай дзейнасці на карысць беларускага грамадства і праваабарончага сектара, і гэта далучэнне адна з важных падзей, якія мы запланавалі у межах падрыхтоўкі да гэтай даты.

Мы ганарымся быць часткай праваабарончай супольнасці Беларусі і надалей працягнем дзейнічаць у адпаведнасці з Прынцыпамі беларускіх праваабаронцаў і праваабаронак!"

Глядзiце таксама

Не мяняць, а абмяркоўваць: адбыліся дыскусіі аб Прынцыпах дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
28 красавіка 2025, 11:14
Не мяняць, а абмяркоўваць: адбыліся дыскусіі аб Прынцыпах дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
У лютым і сакавіку 2025 года у Вільні і Варшаве прайшлі дзьве сустрэчы, прысвечаныя Прынцыпам дзейнасці беларускіх праваабаронцаў. Сустрэчы ініцыяваў і арганізаваў Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
Фемгруппа Беларусь подписала Принципы деятельности правозащитни:ц Беларуси
16 студзеня 2025, 19:10
Фемгруппа Беларусь подписала Принципы деятельности правозащитни:ц Беларуси
Юлия Мицкевич, со-основательница Фемгруппы: "Для нас подписание Принципов стало шагом, который де-юре закрепляет то, что мы делаем каждый день: адвокацию прав женщин, борьбу за гендерное равенство и создание инклюзивного сообщества".
«РАДА» далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
16 верасня 2024, 16:54
«РАДА» далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
«Далучэнне да Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі дэманструе нашую прыхільнасць да каштоўнасцяў, на якіх складаецца праваабарончая дзейнасць».
BYSOL далучыўся да Прынцыпаў дзейнасьці беларускіх праваабаронцаў
09 студзеня 2024, 11:47
BYSOL далучыўся да Прынцыпаў дзейнасьці беларускіх праваабаронцаў
Фонд беларускай салідарнасьці BYSOL абвясьціў аб падпісаньні Прынцыпаў 10 сьнежня 2023 года, на цырымоніі ўручэньня Прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці