BYSOL далучыўся да Прынцыпаў дзейнасьці беларускіх праваабаронцаў

09 студзеня 2024, 11:47
BYSOL далучыўся да Прынцыпаў дзейнасьці беларускіх праваабаронцаў

Фонд беларускай салідарнасьці  BYSOL абвясьціў аб падпісаньні Прынцыпаў 10 сьнежня 2023 года, на цырымоніі ўручэньня Прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці:

"10 сьнежня – Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты здень у 1948 годзе была прынятая Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека, якая абвясьціла і зацьвердзіла правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды.

Менавіта ў гэты дзень BYSOL падпісаў “Прыцыпы дзейнасьці праваабаронцаў Беларусі”, чым узяў на сябе абавязкі прыкладаць усе намаганьні для падтрыманьня і абароны людзей, якія церпяць перасьлед і рэпрэсіі.

– Фонд BYSOL трымаецца пастулятаў і стандартаў правоў чалавека, і падпісаньне Прынцыпаў сёньня, у Дзень правоў чалавека, ёсьць вельмі сымбалічным сьведчаньнем вызначэньня дзейнасьці нашай арганізацыі як той, якая шануе, распаўсюджвае і вызнае ўнівэрсальнасьць правоў чалавека, - адзначыў кіраўнік фонда Андрэй Стрыжак.

Прынцыпы дзейнасьці праваабаронцаў – гэта звод прафэсыйных і этычных правілаў, якія вызначаюць патрабаваньні да праваабаронцаў і іх прафэсыйнай дзейнасьці. Іх можна прачытаць на сайце Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава. На сёньня да гэтага дакумэнта далучыліся каля 30 беларускіх арганізацыяў.

У Міжнародны дзень правоў чалавека BYSOL віншуе калегаў і дзякуе ім за прынцыповасьць, адвагу і ахвярнасьць!"

Арыгінальная публікацыя на сайце фонда "Байсол"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Беларуская праваабарончая школа далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
12 мая 2025, 08:46
Беларуская праваабарончая школа далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
Для нас падпісанне Прынцыпаў - важны крок, які дэ-юра пацвяржае нашу нязменную прыхільнасць каштоўнасцям правоў чалавека.
Не мяняць, а абмяркоўваць: адбыліся дыскусіі аб Прынцыпах дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
28 красавіка 2025, 11:14
Не мяняць, а абмяркоўваць: адбыліся дыскусіі аб Прынцыпах дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
У лютым і сакавіку 2025 года у Вільні і Варшаве прайшлі дзьве сустрэчы, прысвечаныя Прынцыпам дзейнасці беларускіх праваабаронцаў. Сустрэчы ініцыяваў і арганізаваў Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
Фемгруппа Беларусь подписала Принципы деятельности правозащитни:ц Беларуси
16 студзеня 2025, 19:10
Фемгруппа Беларусь подписала Принципы деятельности правозащитни:ц Беларуси
Юлия Мицкевич, со-основательница Фемгруппы: "Для нас подписание Принципов стало шагом, который де-юре закрепляет то, что мы делаем каждый день: адвокацию прав женщин, борьбу за гендерное равенство и создание инклюзивного сообщества".
«РАДА» далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
16 верасня 2024, 16:54
«РАДА» далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
«Далучэнне да Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі дэманструе нашую прыхільнасць да каштоўнасцяў, на якіх складаецца праваабарончая дзейнасць».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці