Беларускі дом правоў чалавека абвяшчае конкурс на правядзенне даследавання

05 красавіка 2020, 23:49
Беларускі дом правоў чалавека абвяшчае конкурс на правядзенне даследавання

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае экспертаў і даследчыя арганізацыі прыняць удзел у конкурсе на правядзенне даследавання. Заяўкі прымаюцца да 31 траўня 2020 года.Агульная інфармацыя і мэта даследавання

БДПЧ падтрымлівае праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій; займаецца міжнароднай адвакацыяй; узмацняе патэнцыял праваабарончай супольнасці, у тым ліку праз падтрымку праектаў; праводзіць адукацыйныя прагарамы па тэме правоў чалавека і прапануе падтрымку ў сферы лічбавай бяспекі.

У межах даследавання будзе:

  • прааналізаваны ўплыў БДПЧ на развіцце сектара праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС);

  • вызначана, наколькі падтрымка БДПЧ дапамагае сектару працаваць больш устойліва, якія інструменты падтрымкі эфектыўныя, а якія не, і чаму;

  • выяўленыя патрэбы праваабарончых АГС і выклікі, з якімі яны сутыкаюцца падчас сваёй дзейнасці.

Метадалогія даследавання:

праграма даследвання, змест і дызайн яго інструментаў распрацоўваюцца пераможцам конкурсу і ўзгадняюцца з БДПЧ перад пачаткам даследавання.

Тэрмін правядзення даследавання:

3-6 месяцаў. Чакаецца, што выканаўца прыступіць да працы 15 чэрвеня 2020 года.

Чаканы вынік:

аналітычная справаздача на рускай ці беларускай мове, у якой прадстаўлены абагульненыя звесткі даследавання адпаведна мэтам і задачам. Справаздача павінна, акрамя іншага, уключаць кароткае рэзюмэ справаздачы, апісанне метадалогіі, аналіз і вынікі, высновы і рэкамендацыі.

Хто можа прыняць удзел у конкурсе:

даследчыя цэнтры, НДА і групы фізічных асобаў, якія займаюцца правядзеннем даследаванняў у Беларусі.

У конкурсную прапанову трэба ўключыць:

  • інфармацыю аб арганізацыі/асобах, што будуць праводзіць даследванне, разам з досведам правядзення падобных даследванняў;

  • кароткае апісанне метадалогіі даследвання і яе абгрунтаванне (чаму менавіта гэтыя метады і інструменты прапануецца выкарыстоўваць);

  • план і графік ацэнкі;

  • бюджэт ацэнкі.

Конкурсную прапанову на рускай або беларускай мове дасылайце на электронную пошту  belarus@humanrightshouse.org да 31 траўня (уключна) 2020 года з пазнакай “Заяўка на правядзенне даследавання”.

Падрабязную інфармацыю глядзіце ў прыкладзеным файле.

Каб задаць пытанне або ўдакладніць інфармацыю аб конкурсе, калі ласка, звяртайцеся па адрасе: belarus@humanrightshouse.org.

Глядзiце таксама

БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
05 сакавіка 2024, 08:37
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае даследнікаў, якія зладзяць ацэнку праграмнай дзейнасці БДПЧ у 2021-2024 годзе.
БДПЧ абвяшчае конкурс грантаў для развіцця арганізацыйнага патэнцыялу
05 студзеня 2024, 10:17
БДПЧ абвяшчае конкурс грантаў для развіцця арганізацыйнага патэнцыялу
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, што працуюць з тэмамі правоў чалавека.
Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»
27 кастрычніка 2023, 11:06
Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»
Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» прызначана для аказання кароткатэрміновай дапамогі прадстаўнікам_цам моладзевых арганізацый і ініцыятыў, актывістам_кам моладзевага сектара, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу.
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
25 верасня 2023, 08:23
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці