Для чаго патрэбныя агульныя прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі?

31 жніўня 2017, 17:55
Для чаго патрэбныя агульныя прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі?

28 жніўня на сайце «Беларускага дакументацыйнага цэнтра» былі апублікаваныя «Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі» - звод прафесійных і этычных прынцыпаў, якія вызначаюць патрабаванні да праваабаронцы і яго прафесійнай дзейнасці. Да Кодэксу праваабаронцы ўжо далучыліся 6 арганізацый. У гэты ж дзень дырэктар ВУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр" Раіса Міхайлоўская дала інтэрв'ю сайту "Салідарнасць", у якім патлумачыла неабходнасць прыняцця гэтага дакумента.

Для чаго патрэбныя агульныя прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі?

 

- Чаму патрэба сфармуляваць агульныя прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі ўзнікла менавіта зараз?

- Наш праваабарончы сектар развіваецца ўжо каля 20 гадоў. За гэты час мы праходзілі розныя стадыі. Пачыналі з асновапалагаючых дакументаў, распрацоўвалі праграмы, стратэгіі. Праваабарончыя структуры, дачыненні паміж імі становяцца усё больш складанымі, выходзяць на новыя ўзроўні. У нашай супольнай дзейнасці ўзнікае шэраг спрэчных пытанняў, якія наўпрост звязаныя з этычнымі нормамі. Мы зразумелі, што настаў час неяк наладзіць працэс самарэгулявання, што і закліканы зрабіць агульныя прынцыпы.

- Як нарадзілася ідэя напісання прынцыпаў? Хто яе аўтар?

- Нарадзілася гэтая ідэя недзе гады два таму ў шэрагу арганізацый, з якімі мы здаўна супрацоўнічаем. Неяк на сумеснай сустрэчы мы пачалі дзяліцца сваімі планамі, і высветлілася, што мы думаем пра адно і тое ж. Мы стварылі працоўную групу і цягам мінулага года займаліся распрацоўкай гэтых прынцыпаў. Ездзілі па краіне, ладзілі фокус-групы з прадстаўнікамі розных арганізацый, мазгавы штурм для выпрацоўкі пунктаў прынцыпаў і іх фармулёвак.

Зараз прыйшлі да такой стадыі, калі прынцыпы распрацаваныя. Калі іх падзяляе арганізацыя альбо праваабаронца, да іх можна далучацца і кіравацца сфармуляванымі праваабарончай супольнасцю прынцыпамі ў сваёй дзейнасці. Прынцыпы мажліва вельмі агульныя, там няма асаблівай канкрэтыкі, але гэта першы крок да самарэгулявання праваабарончай супольнасці і адпаведна падвышэння агульнай эфектыўнасці яе дзейнасці.

- Наколькі ўніверсальнымі для грамадства мусяць быць праваабарончыя прынцыпы ?

- У распрацоўцы дакумента ўдзельнічалі прадстаўнікі сямі грамадскіх арганізацый.
Прынцыпы распрацаваныя для беларускіх праваабарончых арганізацый, як зарэгістраваных, так і не зарэгістраваных, іншых грамадскіх аб’яднанняў, ініцыятыўных груп, структур грамадзянскай супольнасці, асобных грамадзян ды іншых суб’ектаў, якія бароняць і прасоўваюць агульнапрынятыя правы чалавека. Мы зараз думаем, якім чынам гэтыя прынцыпы распаўсюдзіць максімальна шырока.
Важна, каб дзяржава, якая абавязана выконваць правы чалавека, паважала гэтыя прынцыпы. Яны распрацаваныя з апорай на міжнародны досвед і міжнародныя праваабарончыя дакументы.

- Ці ёсць аналагічныя прынцыпаў у іншых краінах?

- Так. У іншых краінах ёсць этычныя кодэксы, сэртыфікаты, якія мы уважліва вывучалі. Шмат дзе прадугледжаны таксама санкцыі за іх парушэнне. У нас пакуль механізма кантролю і пакарання няма. Таму пакуль мы маем агульныя прынцыпы, якіх прапануем добраахвотна прытрымлівацца.

Арыгінал артыкула

Глядзiце таксама

«РАДА» далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
16 верасня 2024, 16:54
«РАДА» далучылася да Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў
«Далучэнне да Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі дэманструе нашую прыхільнасць да каштоўнасцяў, на якіх складаецца праваабарончая дзейнасць».
BYSOL далучыўся да Прынцыпаў дзейнасьці беларускіх праваабаронцаў
09 студзеня 2024, 11:47
BYSOL далучыўся да Прынцыпаў дзейнасьці беларускіх праваабаронцаў
Фонд беларускай салідарнасьці BYSOL абвясьціў аб падпісаньні Прынцыпаў 10 сьнежня 2023 года, на цырымоніі ўручэньня Прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці.
Беларускі ДПЧ далучыўся да Кодэксу этыкі беларускіх праваабаронцаў
11 кастрычніка 2017, 18:57
Беларускі ДПЧ далучыўся да Кодэксу этыкі беларускіх праваабаронцаў
10 кастрычніка 2017 года Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава далучыўся да “Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі”.
«З'яўленне Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў сведчыць пра прафесіяналізацыю супольнасці»
06 верасня 2017, 10:49
«З'яўленне Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў сведчыць пра прафесіяналізацыю супольнасці»
У працэсе выпрацоўкі Прынцыпаў актыўны удзел прымалі і прадстаўнікі «Вясны».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці