Гадавы даклад Amnesty International аб сітуацыі з правамі чалавека за 2022 год

17 красавіка 2023, 11:13
Гадавы даклад Amnesty International аб сітуацыі з правамі чалавека за 2022 год

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала даклад за 2022 год па сітуацыі з правамі чалавека ва Ўсходняй Еўропе, Цэнтральнай Азіі і Паўдзённым Каўказе. Асобная ўвага ў ім нададзена Беларусі, піша Праваабарончы цэнтр "Вясна".


2022 год запомніцца ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі як год, калі Расея вяла поўнамаштабнае ваеннае ўварванне ва Украіну, падчас якога здзяйсняла ваенныя злачынствы і патэнцыйныя злачынствы супраць чалавечнасці, справакаваўшы самую вялікую хвалю бежанцаў у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны.

У Беларусі па-ранейшаму сурова абмяжоўваліся правы на свабоду выказвання меркаванняў, аб'яднанняў і сходаў. Адбылося як мінімум адно смяротнае пакаранне. Катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання ўжываліся паўсюдна і бяскарна. Судовая сістэма служыла прыладай для прыгнечання іншадумства, а судовыя працэсы насілі несправядлівы характар. Нацыянальныя і рэлігійныя меншасці падвяргаліся дыскрымінацыі. Уцекачы і мігранты сутыкаліся з гвалтам, адбываліся іх выдачы.

Супраць тысяч людзей былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, у тым ліку за выказванне падтрымкі Украіне, за паведамленні аб перамяшчэннях расейскіх войскаў і вайсковай тэхнікі і за крытыку ўладаў. Адбыліся адвольныя затрыманні 40 незалежных журналістаў, а тым, хто ўжо адбываў пакаранні, былі прад'яўленыя новыя абвінавачанні. Па стане на канец года з-за сваёй прафесійнай дзейнасці за кратамі знаходзіліся 32 журналісты.

Спампаваць даклад з сайту ПЦ "Вясна"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці