Горш толькі ў КНДР, Эрытрэі і Нікарагуа. Беларусь апынулася ў канцы рэйтынгу краін па ўзроўні свабоды слова

19 чэрвеня 2024, 11:27
Горш толькі ў КНДР, Эрытрэі і Нікарагуа. Беларусь апынулася ў канцы рэйтынгу краін па ўзроўні свабоды слова

Акцыя пратэсту ў Кіргізстане. Ілюстрацыйнае фота

У жыхароў Беларусі свабоды слова менш, чым у любой іншай краіне Эўропы, піша Радыё Свабода. Ніжэй за Беларусь у рэйтынгу толькі Паўночная Карэя, Эрытрэя і Нікарагуа, вынікае з справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Article 19.

21 траўня арганізацыя Article 19 апублікавала штогадовую справаздачу (The Global Expression Report) пра стан свабоды слова ў сьвеце. Зь яе вынікае, што 53% жыхароў сучаснага сьвету ня могуць свабодна выказваць сваю думку. Гэта найгоршы паказчык у XXI стагодзьдзі, бо летась у такіх умовах жыло толькі 34% насельніцтва плянэты.

У рэйтынгу The Global Expression Report 2024 Беларусь займае 158-е месца з 161. Яшчэ горш са свабодай слова ў сьвеце толькі ў трох краінах: Паўночнай Карэі (161 месца ў рэйтынгу), Эрытрэі (160) і Нікарагуа (159).

Беларусы маюць менш магчымасьцяў свабодна выказваць сваю думку, чым жыхары амаль усіх краін сьвету, у тым ліку Туркмэністану (157-е месца), Кітаю (156), Афганістану (155), Сырыі (154), М’янмы (153), Кубы (152), Саудаўскай Арабіі (150), Ірану (149).

Найлепшая ў сьвеце сытуацыя са свабодай слова — у Даніі (1-е месца ў рэйтынгу), Швайцарыі (2-е месца), Швэцыі (3-е), Бэльгіі (4-е) і ў адной з былых савецкіх рэспублік — Эстоніі (5-е).

Іншыя краіны-суседкі Беларусі ў рэйтынгу: Латвія — на 19 месцы з 161, Літва — на 31-ым, Польшча — на 69-м, Украіна — на 99-м, Расея — на 148-м месцы.

Агулам, згодна з рэйтынгам Article 19, цяпер у сьвеце

  • 38 краінаў, у якіх людзі валодаюць поўнай свабодай слова, — агулам гэта 16% насельніцтва плянэты (1,287 млрд чалавек);

  • 35 краінаў, у якіх свабода слова крыху абмежаваная, — гэта 7% насельніцтва плянэты (531 млн чалавек);

  • 25 краінаў, у якіх свабода слова абмежаваная, — 15% насельніцтва плянэты (1,161 млрд чалавек);

  • 24 краіны, у якіх свабода слова моцна абмежаваная, — 10% насельніцтва плянэты (773 млн чалавек);

  • 39 крызісных краінаў, у якіх у людзей свабоды слова няма (да іх адносіцца Беларусь), — гэта 53% насельніцтва плянэты (4,212 млрд чалавек).


Article 19 — міжнародная праваабарончая арганізацыя, створаная ў Вялікай Брытаніі ў 1987 годзе. Для падрыхтоўкі сваёй штогадовай справаздачы спэцыялісты Article 19 выбралі 25 паказчыкаў, кожны зь якіх ацэньваецца па шкале ад 0 да 100. Агульны бал выводзіцца як сярэдняе арытмэтычнае з 25 адзнак, атрыманых кожнай краінай. Беларусь па выніках ацэнкі атрымала ўсяго 1 бал (столькі ж — Эрытрэя і Нікарагуа, нуль балаў атрымала КНДР; у першай дзяржавы ў рэйтынгу, Даніі, — 95 балаў).

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 студзеня 2026, 13:47
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 студзеня 2026, 19:16
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці