«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне

07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне

Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве. Фільм уздымае тэму смяротнага пакарання, а само мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню супраць смяротнага пакарання, які прыпадае на 10 кастрычніка. 

Фільм быў паказаны ў межах юрыдычнага кінаклуба, заснавальнікам і вядоўцам якога з'яўяецца Максім Палавінка:

"Мне здаецца, у прафесійным асяроддзі, да якога я адношуся, у юрыстаў, асабліва пасля 2020 года, на першым месцы павінен быць аргумент пра не толькі судовую памылку, але і ўвогуле выкарыстоўванне суда як рэалізаці нейкай палітычнай волі, нейкіх жаданняў улады і гэтак далей. То бок калі вы бачыце, што рабілася і што зараз робіцца ў судах, не задацца пытаннем: "І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?" — гэтае пытанне не можа не ўзнікнуць. Судовая памылка — яна і для мяне часткова стала моцным аргументам для змены адносінаў  да смяротнага пакарання".

Як адзначыў Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", такія фільмы, як "Жыццё Дэвіда Гейла" глядзець варта — гэта паказала і абмеркаванне, якое прайшло пасля.

"Мы размаўлялі пасля прагляду фільма — і я нават для сябе адкрыў новыя цікавыя думкі, якія агучвалі ўдзельнікі мерапрыемства, — адзначыў Андрэй Палуда. —  І тыя пытанні — этычныя, юрыдычныя, каштоўнасныя — якія паставіў гэты фільм і якія прагучалі падчас нашага абмеркавання, гэта тое, што падштурхоўвае мяне праглядаць гэты фільм кожны раз наноў і кожны раз наноў я бачу таксама нейкія новыя рэчы.

Варта яшчэ звярнуць увагу, што пытанне смяротнага пакарання палягае ў эмацыйнай плоскасці — мы пра гэта заўсёды гаворым. І вось гэты фільм з падзакручаным сюжэтам. І рэжысёр праз гэта падымае розныя эмоцыі, што дазваляе разважаць не толькі з пункту погляду дзяржаўнай машыны, але і чалавечага фактара".

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці