Інстаграм БДПЧ трапіў у сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

14 чэрвеня 2025, 09:20
Інстаграм БДПЧ трапіў у сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Рашэньнем суда Першамайскага раёна г. Мінска ад 9 чэрвеня 2025 года акаўнт ў Інстаграме "belhumanrightshouse" быў дададзены ў сьпіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Гэта - старонка Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

З пункту гледжаньня правоў чалавека, абвяшчэньне інфармацыйных матэрыялаў "экстрэмісцкімі" - гэта адвольнае абмежаваньне права на свабоду слова, яно ж - права на свабоднае выяўленьне свайго меркаваньня, паводле артыкула 19-2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтае права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць любую інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці праз друк, ці праз мастацкія формы выяўленьня, ці іншымі спосабамі на свой выбар.

Таксама гэта - абмежаваньне нашага права займацца праваабарончай дзейнасьцю, у прыватнасьці - права распаўсюджваць інфармацыю і веды аб правах чалавека і як іх абараняць. Таксама парушанае права людзей атрымліваць веды аб правах чалавека. Гэта сказана ў Дэклярацыі аб праваабаронцах.

Нават Канстытуцыя Беларусі ў 34 артыкуле "гарантуе права на атрыманьне, захоўванне і распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасьці дзяржаўных органаў [...]".

Калі ласка, калі вы ў Беларусі, адпішыцеся ад нашага Інстаграма, не лайкайце і не рабіце ягоныя рэпосты, прыбярыце старыя лайкі і рэпосты. Захоўванне і распаўсюд матэрыялаў інстаграма БДПЧ, падпіска, лайкі і рэпосты могуць пацягнуць адказнасьць паводле арт 19.11 Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях. 

 Падрабязьней:

"Мінімізацыя рызыкаў. Рэкамэндацыі"

"База ведаў пра "экстрэмізм"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026, 10:13
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
23 лютага 2026, 11:01
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
Эта практика не имеет правового основания и противоречит национальному и международному праву.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці