Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага 2019 года.
Конкурс праводзіцца, каб падтрымаць дзейнасць, накіраваную на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).
У рамках конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:
Катэгорыя 1: Малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 3 000 да 7 000 эўра);
Катэгорыя 2: Гранты на буйнейшыя і/або супольныя праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 7 001 да 25.000 для праектаў тэрмінам, не меньш за год; да; абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %);
Катэгорыя 3: Гранты на даследванні ў грамадскай сферы (памер гранта складае ад 3 000 да 8 000 эўра, абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %).
Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:
актуальнасць прапанаванага праекта для бягучай сітуацыі з правамі чалавека, (прыярытэт для праектаў скіраваных на даследванне ў грамадскай сферы);
адпавяданне праекта агульнай мэце конкурса;
наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты праекта;
адпавяданне дзейнасці заяўленым мэтам;
устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту (для праектаў катэгорыяў 2 і 3).
Падрабязна з умовами падачы заявак на конкурс і атрымання падтрымкі можна азнаёміцца ў прыкладзеным архіве файлаў.
Па ўсіх пытаннях звяртацца: grants.belarus@humanrightshouse.org