Конкурс на правядзенне даследвання праваабарончага сектара Беларусі

15 красавіка 2022, 08:11
Конкурс на правядзенне даследвання праваабарончага  сектара Беларусі

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае даследчыя арганізацыі і экспертаў прыняць удзел у конкурсе на правядзенне даследвання праваабарончага сектара Беларусі.

За паўтара гады, якія прайшлі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, сітуацыя ў беларускай грамадзянскай супольнасці крытычна пагоршылася. Праваабарончыя арганізацыі сутыкнуліся з істотнымі рызыкамі, якія выкліканыя крызiсам з правамі чалавека ў Беларусі і мэтанакіраваным пераследам праваабаронцаў, актывістаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама з выклікамі, звязанымі з пандэміяй COVID-19. 

У гэтай сітуацыі большасць праваабарончых арганізацый працягвае сваю дзейнасць, хаця некаторыя сталі менш актыўнымі. У той жа час у 2020 – 2021 гг. з'явіліся новыя арганізацыі і ініцыятывы, якія працуюць з правамі чалавека. Паколькі з 2016 года даследаванні сектара не праводзіліся, як у саміх праваабарончых арганізацый, так і ў стэйкхолдэраў, няма дастатковых дадзеных аб тым, у якім стане зараз знаходзіцца сектар.

 Задачы, метадалогія і тэрміны ацэнкі

Мэта даследвання: правядзенне аналізу стана, структуры, тэндэнцый развіцця і патрэбаў беларускага праваабарончага сектара.

Плануецца, што ў межах даследвання будзе праведзены аналіз: 

  • актараў сектара, іх роляў і ўзаемадзеянняў, уключаючы мэпінг арганізацый і ініцыятыў, якія ўзніклі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года;

  • асноўных працэсаў развіцця і тэндэнцый, характэрных для праваабарончага сектара;

  • бачання прыярытэтаў развіцця сектара асноўнымі актарамі;

  • патрэбаў праваабарончых АГС.

Метадалогія даследвання: праграма даследвання, змест і дызайн яго інструментаў распрацоўваюцца пераможцам конкурсу і ўзгадняюцца з БДПЧ.

Чакаемы вынік: аналітычная справаздача на беларускай ці рускай мове, у якой будуць прадстаўлены абагульненыя дадзеныя даследвання адпаведна яго задачам. Справаздача павінна, акрамя іншага, уключаць рэзюмэ, апісанне метадалогіі ацэнкі, аналіз атрыманых дадзеных, высновы і рэкамендацыі.

БДПЧ плануе, што вынікі даследавання будуць выкарыстоўвацца рознымі зацікаўленымі бакамі (праваабарончымі АГС, іншымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, міжнароднымі арганізацыямі, донарамі і імплементарамі) для вызначэння прыярытэтаў, планавання дзейнасці і ўзаемадзеяння з праваабарончай супольнасцю.

Тэрміны правядзення даследавання: 1 траўня - 31 жніўня 2021 г.

Месца ажыццяўлення: плануецца, што праца па ацэнцы будзе весціся пераважна ў анлайн-фармаце. У залежнасці ад месцазнаходжання даследчыкаў магчыма правядзенне сустрэч з замоўнікам і рэспандэнтамі афлайн.

Максімальны бюджэт: 4500 еўра. 

 Правілы ўдзелу ў конкурсе і падача конкурснай прапановы

 

Прыняць удзел у конкурсе на правядзенне ацэнкі могуць арганізацыі, асобныя эксперты і групы экспертаў, якія:

  • маюць досвед правядзення падобных даследванняў па вывучэнні арганізацый грамадзянскай супольнасці;

  • разумеюць спецыфіку працы беларускіх праваабарончых арганізацый;

  • валодаюць кампетэнцыямі, неабходнымі для правядзення індывідуальных і групавых інтэрв’ю, анкетных апытанняў, у тым ліку, анлайн;

  • маюць выдатныя аналітычныя навыкі, уключаючы навыкі аналізу, падрыхтоўкі справаздач і распрацоўкі рэкамендацый.

 

У конкурсную прапанову неабходна ўключыць:

  1. Інфармацыю аб асобах/арганізацыі, што будуць праводзіць даследванне, уключаючы папярэдні досвед выканання падобнай працы;

  2. Кароткае апісанне метадалогіі ацэнкі і яе абгрунтаванне (чаму менавіта гэтыя метады і інструменты прапануецца выкарыстоўваць);

  3. План і графік ацэнкі;

  4. Бюджэт ацэнкі.

 

Конкурсную прапанову на рускай або беларускай мове неабходна даслаць на электронную пошту capacity@belhumanrights.house не пазней за 25 красавіка 2022 г. Па гэтым жа адрасе можна звяртацца пры ўзнікненні пытанняў або неабходнасці ўдакладніць інфармацыю датычна конкурсу.

Глядзiце таксама

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 лістапада 2024, 10:08
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 верасня 2024, 09:23
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 жніўня 2024, 12:24
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 ліпеня 2024, 11:00
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці