Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае вас прыняць удзел у конкурсе на правядзенне знешняй ацэнкі праекта. Просім даслаць свае прапановы да 30 чэрвеня 2020 года.
У прапанову неабходна ўключыць:
інфармацыю аб арганізацыі / асобе, што будзе праводзіць ацэнку, уключна з досведам правядзення падобных ацэнак;
кароткае апісанне метадалогіі і чаму менавіта гэтую метадалогію прапануецца выкарыстоўваць;
дэталёвы план і графік ацэнкі;
дэталёвы бюджэт ацэнкі.
Конкурсную прапанову на рускай або беларускай мове трэба даслаць на адрас: belarus@humanrightshouse.org да 30 чэрвеня (уключна) 2020 году.
Калі вы маеце пытанні або патрэбу ў больш падрабязнай інармацыі пра конкурс, таксама звяртайцеся па адрасе: belarus@humanrightshouse.org.
Замоўнік: Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава (БДПЧ)
Аб’ект ацэнкі: праект, накіраваны на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі). Дасягненню праекта спрыяюць чатыры ўзаемазвязаныя мэты (навучанне, удзел, прапаганда і абарона), з акцэнтам на проактыўны падыход, але таксама забеспячэнне абароны мэтавых групаў і канчатковых бенефіцыяраў ад палітычна матываванага пераследу і іх здольнасці быць у стане ўдзельнічаць у прасоўванні правоў чалавека і дэмакратычных працэсах..
У праекце прадугледжаны такія дзеянні па ўмацаванні патэнцыялу актывістаў і НДА, як навучанне і кансультацыі па праектным менеджменце і фандрэйзінгу, фізічнай і лічбавай бяспецы, абароне грамадскіх інтарэсаў, а таксама субгрантынг для сумеснай дзейнасці, накіраванай на абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўні. Праект рэалізуецца БДПЧ сумесна з партнёрскімі арганізацыямі ў 2018-2020 гг.
Перыяд, які ахоплівае ацэнка: студзень 2018 – снежань 2020 гадоў.
Мэты ацэнкі: правесці незалежную ацэнку дзейнасці, якая рэалізуецца ў межах праекта, выявіць агульны ўплыў праекта на праблемную сітуацыю, мэтавыя групы і стэйкхолдэраў (impact assessment), адпаведнасць вынікаў мэтам праекта, баланс дзейнасці і неабходных рэсурсаў, эфектыўнасць праектнага менеджменту і партнёрства, логіку і метадалогію рэалізацыі праектнай дзейнасці, аналіз фактараў, якія пазітыўна ці негатыўна паўплывалі на рэалізацыю праекта.
Тэрмін ацэнкі і прадастаўлення справаздачы: да 30 лістапада 2020 году.
Чаканы вынік: аналітычная справаздача, у якой будуць прадстаўлены дадзеныя ў адпаведнасці з мэтай ацэнкі. Справаздача павінна быць падрыхтаваная на рускай / беларускай і англійскай мовах у электронным выглядзе. Справаздача павінна, акрамя іншага, уключаць кароткае рэзюмэ справаздачы, апісанне прадмета ацэнкі і метадалогіі, аналіз і вынікі, высновы і рэкамендацыі.
Максімальны бюджэт ацэнкі: 3.850 еўра
Канфлікт інтарэсаў: знешнюю ацэнку не можа ажыццяўляць арганізацыя/асоба, якім-небудзь чынам задзейнічаная ў гэтым праекце або іншай дзейнасці арганізацый, якія рэалізуюць гэты праект. У выпадку патэнцыйнага канфлікту інтарэсаў, асоба павінная абавязкова паведаміць пра гэта замоўніку.