Нідэрландскі Хельсінкскі камітэт прапануе гранты для экстранай падтрымкі праваабарончых арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія пакідаюць ці ўжо пакінулі Беларусь. Мэта гэтых грантаў – забяспечыць магчымасць арганізацыям перамясціць сваіх супрацоўнікаў, перабудавацца і працягваць працу ў выгнанні:
"У 2020-2022 гадах заканадаўчая база для арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі працягвала набываць ўсё больш абмежавальны і забаронны характар. Гэтыя змены, ў спалучэнні з наступствамі санкцый, уведзеных у адказ на вайну, паставілі праваабарончыя арганізацыі пад яшчэ большую пагрозу і абмежавалі іх магчымасці атрымлваць падтрымку з-за мяжы, зрабіўшы іх працу практычна немагчымай. Моцная хваля пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці і іх афіцыйная ліквідацыя прывялі да попыту на рэлакацыю цэлых каманд гэтых арганізацый, каб яны маглі часова працаваць у выгнанні. Арганізацыі і асобныя праваабаронцы ў выгнанні таксама сутыкаюцца з перашкодамі – ад юрыдычных пытанняў да працэдур адкрыцця банкаўскіх рахункаў і асабістых праблем з афармленнем віз, страховак і пошукам жытла. Падтрымка працы гэтых арганізацый мае вырашальнае значэнне для выжывання праваабарончай супольнасці ў Беларусі і за яе межамі, а таксама для захавання інфраструктуры грамадзянскай супольнасці, наколькі гэта магчыма, каб гэтым арганізацыям было куды вярнуцца, калі абставіны зменяцца.
У межах гэтага конкурсу Нідэрландскі Хельсінкскі камітэт прапануе гнуткія гранты для надзвычайнай падтрымкі праваабарончых арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія пакідаюць ці ўжо пакінулі Беларусь. Мэта гэтых грантаў – забяспечыць магчымасць гэтым арганізацыям перавезці сваіх супрацоўнікаў, перабудавацца і працягваць сваю працу ў выгнанні. Гранты могуць быць скарыстаныя для пакрыцця ўсіх выдаткаў, звязаных з пераездам арганізацыі і яе супрацоўнікаў і карэктыроўкай стратэгіі арганізацыі ў адпаведнасці з абставінамі.
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе тут.
Падрабязней пра конкурс на беларускай мове тут.
Зацікаўленыя арганізацыі павінны падаць заяўку праз анлайн-форму на англійскай ці беларускай мовах не пазней за 3 лютага 2023 года.
Па пытаннях, якія тычацца конкурсу або працэдуры падачы заявак, просім накіроўваць лісты па адрасе hrd@nhc.nl або hrdprogramme.nhc@protonmail.com не пазней за 23 студзеня 2023 года".