Леанід Судаленка на канферэнцыі ў Брусэлі «Стварэнне падмурка для дэмакратычных пераменаў»

08 снежня 2025, 21:00
Леанід Судаленка на канферэнцыі ў Брусэлі «Стварэнне падмурка для дэмакратычных пераменаў»

На фота: Праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка на канферэнцыі "Стварэнне падмурка для дэмакратычных пераменаў"

У Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі восьмага снежня праходзіць канферэнцыя, прысвечаная выклікам і перспектывам дэмакратычных рэформаў у Беларусі, паведамляецца на сайце лідаркі дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай.

Канферэнцыя арганізаваная Еўрапейскім парламентам сумесна з Міжнародным інстытутам дэмакратыі і садзейнічання выбарам (International IDEA) пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

У канферэнцыі бярэ ўдзел праваабаронца “Вясны”, экс-палітвязень Леанід Судаленка.

“Беларусь сёння жыве не ў цішыні, а ў страху. Але нават у такіх умовах беларуская супольнасць паказвае, што гатова думаць пра будучыню і рыхтаваць рэформы. Для нас, праваабаронцаў, прынцыповы момант — каб у будучай дэмакратычнай Беларусі ніколі больш не паўтарылася тое, што адбываецца цяпер: катаванні, палітычныя прысуды, поўная беспакаранасць улады. Рэформы — гэта не толькі пра інстытуты, але і пра павагу да чалавека. Менавіта на гэтым павінна грунтавацца новая Беларусь, і мы  працягваць працу дзеля гэтага”, — кажа праваабаронца. 

Канферэнцыю адкрылі віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Эва Копач, Еўракамісарка па пытаннях пашырэння Марта Кос, лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская і генеральны сакратар International IDEA Кевін Касас-Замора. У мерапрыемстве таксама бярэ ўдзел кіраўніца дыпламатыі ЕС Кая Калас. 

Публікуецца паводле сайту "Вясны".

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026, 10:13
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 студзеня 2026, 13:47
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці