)
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года, піша Асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека.
Больш за два гады плакат з заклікам спыніць катаванні Максіма Знака нагадваў пра лёс беларускага адваката, які знаходзіўся ў зняволенні і быў пазбаўлены сувязі са знешнім светам. На сімвалічнай цырымоніі прысутнічалі беларускія і літоўскія адвакаты, прадстаўнікі СМІ, а таксама частка тых, хто на працягу гэтых гадоў падтрымліваў Максіма і беларускую адвакатуру.
Зняцце плаката стала не толькі сімвалам салідарнасці, але і нагодай успомніць пра тых беларускіх адвакатаў, якія дагэтуль застаюцца за кратамі.
У сваёй прамове Максім падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго ў гэтыя гады. Асобныя словы ўдзячнасці ён адрасаваў беларускім адвакатам, якія яго падтрымлівалі, абаранялі, а калі ўжо не маглі гэтага рабіць — спявалі яго песні.
Ён таксама заклікаў не забываць пра людзей, якія працягваюць заставацца ў зняволенні, і працягваць падтрымліваць іх да таго часу, пакуль усе яны не будуць на волі.
)
)
)
)
)