"Месца апазіцыі - ў парламенце, а не ў турме". У ПАСЕ абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

23 чэрвеня 2021, 13:31
"Месца апазіцыі - ў парламенце, а не ў турме". У ПАСЕ абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

23 чэрвеня на ранішнім пасяджэнні ПАСЕ сябры рабочых груп абмяркоўвалі тэму "Сітуацыя ў Беларусі: пагроза для ўсёй Еўропы".

Падчас мерапрыемства выступілі 11 прадстаўнікоў розных краін. Большасць з іх згадвалі ўгон самалёта авіякампаніі Ryanair, арышт Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі, а таксама рэакцыю свету на тое, што адбываецца ў Беларусі за апошні год.

Аляксандр Поцей з Польшчы згадаў аб абуральным парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і асабліва падкрэсліў пераслед польскай і літоўскай меншасцяў.

Марыя Юферава-Скуратоўскі з Эстоніі адзначыла, што Раман Пратасевіч атрымаў палітычны прытулак у Польшчы і таму павінен разглядацца як палітычны ўцякач з усёй абаронай, якую дае міжнароднае права. Яна таксама нагадала, што па стане на гэты год Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль прымяняецца смяротнае пакаранне.

Дзмітрый Наталуха з Украіны адзначыў, што "пагроза для ўсёй Еўропы - гэта не толькі сітуацыя ў Беларусі. Пагроза для ўсёй Еўропы - гэта, на жаль, зло, якое застаецца ў асноўным без пакарання. І сітуацыя ў Беларусі - гэта толькі яго апошні і яскравы прыклад". Ён таксама заклікаў Асамблею да смелай рэакцыі на сітуацыю ў Беларусі і стварэння спецыяльнай рабочай групы ў рамках Савета Еўропы, якой будзе даручаны маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Аўлавюр Пор Гунарсан з Ісландыі выказаў занепакоенасць тым, што любыя дзеянні супраць урадаў з таталітарнымі тэндэнцыямі павінны аказваць ціск на адпаведныя ўлады, а не на грамадскасць, якую спрабуе абараніць ПАСЕ.

Кіма Кільюнэн з Фінляндыі згадаў пра шакуючую колькасць палітычных бежанцаў з Беларусі і рэпрэсіях, якія працягваюцца.

"У любой дэмакратыі, паважаныя калегі, месца апазіцыі ў парламенце, а не ў турме", - сказаў ён.

Сябра Асамблеі ад Расеі Сяргей Кісляк не падтрымаў выступы сваіх еўрапейскіх калег і заявіў, што ПАСЕ "ўцягнутая ў свайго роду эпоху постпраўды". Ён адзначыў, што апазіцыя рыхтуе і трэніруе прафесійных рэвалюцыянераў ва Украіне, а свет неаб'ектыўны, таму абвінавачванні на рэжым пасыпаліся яшчэ да таго, як пачалося расследаванне па самалёце Ryanair. Ён таксама згадаў некалькі іншых выпадкаў з гісторыі, калі самалеты здзейснілі вымушаную пасадку, і ніякай рэакцыі не рушыла ўслед.

Самад Сяідаў з Азербайджана выказаў занепакоенасць станам адносінаў паміж Еўропай і Беларуссю, якія ён назваў станам вайны, у той час як ПАСЕ была створана для міру. Ён заклікаў да дыялогу і перамоваў з рэжымам у Беларусі.

Пераклад на беларускую мову: ПЦ "Вясна"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці