Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста . У гэты дзень "Вясна" сабрала рэакцыі міжнароднай супольнасці на гэтую дату.
У Фларэнцыі каля форуму Мандэлы адбыўся перформанс з удзелам былых палітвязняў Беларусі.
«Сёння ў Беларусі па-ранейшаму каля 1400 палітычных вязняў. Сотні маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем, інваліднасць, узрост за 60 гадоў ці псіхічныя разлады.
Іх утрымліваюць незаконна, падвяргаюць катаванням і жорсткаму абыходжанню, у тым ліку пазбаўляюць неабходнай медыцынскай дапамогі.
Рэжым усё часцей робіць сваімі мішэнямі і тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну. Еўрапейскі саюз асуджае апошнюю хвалю рэйдаў і канфіскацыі маёмасці палітычных актывістаў, якія ў выгнанні працягваюць сваю дзейнасць у абарону свабоды.
У гэты дзень салідарнасці ЕС патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і заклікае ўлады выконваць міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, забяспечваць доступ да належнай медыцынскай дапамогі без дыскрымінацыі.
ЕС працягне падтрымліваць усіх, хто мужна выступае за незалежную і дэмакратычную Беларусь».
"Мы выказваем салідарнасць з усімі палітвязнямі ў Беларусі. З 2021 года ў зняволенні ў Беларусі памерлі 6 палітвязняў. Мы заклікаем да хутчэйшага аказання медыцынскай дапамогі палітвязням, якія жывуць у нястачы, і патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў!", — адзначылі ў МЗС Латвіі.
Да падтрымкі далучыўся і МЗС Эстоніі: "Эстонія падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларускага народа і выступае за безумоўнае і неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных."
"У Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі Ірландыя падтрымлівае 1392 чалавекі, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні за імкненне да дэмакратычнай будучыні.
Мы заклікаем да іх неадкладнага вызвалення і спынення палітычна матываваных арыштаў і судовых працэсаў"
Вызваліць усіх палітвязняў заклікала 21 траўня беларускія ўлады Міністэрства замежных спраў Польшчы.
"Сёння, у дзень палітычных зняволеных, мы заклікаем яшчэ раз вызваліць зняволеных, зняць з іх абвінавачванні і спыніць далейшыя рэпрэсіі", — гаворыцца ў паведамленні ведамства ў сацсетцы X.
Як адзначае знешнепалітычнае ведамства, "не менш за 1.360 палітвязняў, больш за 250 знаходзяцца ў небяспечным для здароўя або жыцця стане".
Прадстаўнікі і прадстаўніцы амбасадаў Эстоніі, Літвы, Польшчы і Швецыі ў розных краінах "сфатаграфаваліся з сімвалам Дня палітвязня ў 2024 годзе — чырвоным сэрцам.
"Сёння Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Разам з калегамі мы скарысталіся магчымасцю прыцягнуць увагу да іх цяжкага становішча. На сёння 1374 палітвязні", — адзначыла ў Х Катрын Годзін, амбасадарка Канады ў Польшчы.
"21 траўня мы адзначаем Дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі. Але мы ўспамінаем пра іх кожны дзень, таму што кожны дзень яны несправядліва застаюцца ў зняволенні за веру ў свабодную і дэмакратычную Беларусь.
Усе палітычныя зняволеныя Беларусі павінны быць вызваленыя", — напісала прадстаўніцтва амбасады.
Сталае прадстаўніцтва Польшчы ў Еўрасаюзе, якое знаходзіцца ў Брусэлі, выказала падтрымку зняволеным журналістам. Прадстаўніцтва адпаведным чынам аформіла свой будынак.
Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Польшча пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Вене таксама далучылася да падтрымкі. Адам Галацінскі выклаў у Х фотаздымак.
"Сёння мы адзначаем Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.
Усе палітычныя зняволеныя павінны быць безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя.
Усе вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.
Мы салідарныя з народам Беларусі", — адзначылі ў EEAS.
"21 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень палітвязняў. Палітычныя зняволеныя ў Беларусі ўтрымліваюцца ў жудасных умовах і ім адмаўляюць у медыцынскай дапамозе. Таму тэма гэтага года — права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў месцах пазбаўлення волі.
Разам з "Вясной" мы хочам прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да няздольнасці забяспечыць належную медыцынскую дапамогу ў месцах пазбаўлення волі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў вызваліць усіх палітвязняў".
"21 мая — Дзень беларускіх палітвязняў. Беларусь з'яўляецца адной з найменш свабодных краін у свеце. Што тычыцца свабоды прэсы і індэкса дэмакратыі, то Беларусь нязменна займае 153-е месца ў рэйтынгу сярод усіх дзяржаў.
Гэта таксама вельмі высокі паказчык з пункту гледжання колькасці палітычных зняволеных. Паводле звестак беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна", на сённяшні дзень па палітычных матывах у беларускіх турмах знаходзяцца 1374 чалавекі.
Акрамя таго, рэжым самаабвешчанага прэзідэнта Лукашэнкі працягвае закручваць гайкі. Суровыя пакаранні пагражаюць за простае вывешванне чырвона-белага сцяга, які стаў сімвалам супраціву, або за простыя публікацыі ў сацыяльных сетках з крытыкай рэжыму. Больш за тое, некалькі месяцаў таму рэжым пачаў караць былых палітвязняў і іх сваякоў, каб працягваць трымаць беларускае грамадства ў стане страху".
"Тэма гэтага года — права кожнага зняволенага на ахову здароўя і медыцынскую дапамогу. Неадэкватнае медыцынскае абслугоўванне ў месцах пазбаўлення волі ў Беларусі з'яўляецца сур'ёзнай праблемай, і прынамсі 254 палітычных зняволеных па-ранейшаму знаходзяцца ў зоне рызыкі.
EPDE рашуча салідарная з нашымі беларускімі калегамі і заклікае як беларускую, так і міжнародную супольнасць забяспечыць належнае медыцынскае абслугоўванне ў месцах пазбаўлення волі.
Мы заклікаем да неадкладнага вызвалення нашых калегаў і ўсіх палітвязняў!"
"У Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх незаконна затрыманых, уключаючы пісьменніка Максіма Знака".
"21 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень палітычных зняволеных. Мы салідарныя з усімі імі і заклікаем улады забяспечыць належную медыцынскую дапамогу ў месцах пазбаўлення волі. Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх адвольна затрыманых", — гаворыцца ў паведамленні.
"21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Каля 1500 праваабаронцаў, журналістаў, навукоўцаў, палітычных дзеячаў і актыўных грамадзян знаходзяцца ў турмах. Яны павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя".
"Індэкс цэнзуры" апублікаваў "Лісты ад зняволеных Лукашэнкі" — гэта сумесны праект "Індэкса цэнзуры" ў партнёрстве з Беларускім Свабодным тэатрам, фондам "Дом правоў чалавека" і Politzek.me.
"Рэжым Лукашэнкі саджае людзей за краты за тое, што яны выступаюць у абарону дэмакратыі. Калі ласка, прачытайце словы тых, каго дзяржава спрабавала прымусіць замаўчаць".
Прэзідэнтка асацыяцыі "VIENNA ges EUROPE" Каці Шнеебергер выклала ў X допіс, дзе прадэманстравала падтрымку беларускім палітвязням.
"Сёння, у дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі, я праінфармаваў амбасаду, што я стаў хросным палітзняволенай Алесі Лянцэвіч. Я выказваю падтрымку Лянцэвіч, якая несправядліва пазбаўленая волі.
Мая салідарнасць распаўсюджваецца на ўсіх палітвязняў у Беларусі.
Мы не спынімся, пакуль усе яны не будуць вызваленыя", — адзначыў палітык.