«Падобнае можна пачытаць у архівах па гісторыі Савецкага Саюза». Праваабаронца Зміцер Салаўёў — пра сваю «спецвытворчасць»

04 кастрычніка 2022, 08:13
«Падобнае можна пачытаць у архівах па гісторыі Савецкага Саюза». Праваабаронца Зміцер Салаўёў — пра сваю «спецвытворчасць»

Следчы камітэт 29 верасня пачаў "спецыяльную вытворчасць" у дачыненні да праваабаронцы "Вясны" Змітра Салаўёва. Яму інкрымінуюць ч. 4 арт. 228 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза грашовых сродкаў у буйным памеры, учыненае арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 КК (іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).

salaueu_specvytvorchasc.pngСкрыншот з праўладнага тэлеграм-канала, які публікуе спіс асобаў, у дачыненні да якіх распачата спецыяльная вытворчасць. Як адзначыў Зміцер Салаўёў, тут выкарыстана яго фота з пашпарта

Праваабаронца пракаментаваў такія дзеянні сілавікоў:

"Варта было гэтага чакаць: што дадзены рэжым, які робіць фальшывыя і хлуслівыя крымінальныя справы, і надалей будзе іх рабіць супраць тых, хто змог пазбегнуць арышту, хто знаходзіцца па-за межамі дасягальнасці і працягвае сваю грамадскую дзейнасць.

Усе абвінавачанні — цалкам хлусня. Усе ведаюць, што Праваабарончы цэнтр "Вясна" не займаецца ніякай кантрабандай, не фінансуе пратэсты, а дапамагае людзям бараніць свае правы.

Думаю, што далей яны зробяць пацешны суд — такое шапіто. Зразумела, што гэта будзе фэйкавае пасяджэнне, дзе яны будуць рабіць тое, што ім пажадаецца. У рэжыме "троек" 1937-га: вось "вораг народу", "замежны шпіён" і кшталту таго. Падобнае можна пачытаць у архівах па гісторыі Савецкага Саюза".

Зміцер Салаўёў мяркуе, што яго прыватны дом канфіскуюць.

"Відавочна, у іх кірунак — адабраць маёмасць людзей, якія за мяжой. Гэта неаднаразова агучвалася службовымі асобамі (як яны сябе называюць — бо я не лічу, што там увогуле хтосьці ёсць легітымны з улады і з карных органаў). З прапагандысцкіх каналаў было агучана шмат разоў: адабраць маёмасць у тых, хто з'ехаў".

Свой дом Зміцер Салаўёў сам спраектаваў і збудаваў (праваабаронца паводле адукацыі з’яўляецца інжынерам-будаўніком). На цяперашні момант ягоны дом знаходзіцца пад арыштам:

"Дом апячатаны, у ім выламаны замок і устаўлены замок Следчага камітэту", — кажа Зміцер Салаўёў.

16 лютага 2021 года у дом да праваабаронцы сілавікі прыходзілі з вобшукам, пасля чаго Змітра затрымалі і асудзілі на 12 сутак арышту. Падставай для адміністрацыйнай справы стаў сам дом Салаўёва — на ім быў убудаваны герб Віцебскай вобласці, адкуль праваабаронца родам, але суд палічыў гэта дэманстрацыяй герба "Пагоня" (несанкцыянаваным пікетаваннем). Але пасля адбыцця арышту, 1 сакавіка, Салаўёва ізноў затрымалі  — ужо у межах крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці). Пасля допыту Змітра адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Але ён пакінуў Беларусь.

Артыкул Праваабарончага цэнтра "Вясна"

Глядзiце таксама

Леанід Судаленка: «Я перастану паважаць сваю прафесію юрыста, калі скаруся»
27 чэрвеня 2024, 12:11
Леанід Судаленка: «Я перастану паважаць сваю прафесію юрыста, калі скаруся»
Праваабаронца распавядае "Вясне" пра свой завочны суд, спецвытворчаць і парушэнні правоў падчас працэсу, а таксама пра свае планы.
«Главное – не остаться адвокатом. Главное – это сказать правду»
11 чэрвеня 2024, 10:26
«Главное – не остаться адвокатом. Главное – это сказать правду»
Наталья Мацкевич рассказала, как она и сама защищала права человека, и обучала новых правозащитников в проекте BISH.
«Я ніхто». Інтэрв’ю з Марыяй Колесавай-Гудзілінай
27 мая 2024, 11:35
«Я ніхто». Інтэрв’ю з Марыяй Колесавай-Гудзілінай
Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, прафесарка і PhD Марыя Колесава-Гудзіліна дала інтэрв'ю падкасту "Вясна прыйдзе".
«Сітуацыя мяжуе з узроўнем злачынства». Павел Сапелка — пра турэмную ахову здароўя
15 мая 2024, 12:22
«Сітуацыя мяжуе з узроўнем злачынства». Павел Сапелка — пра турэмную ахову здароўя
Інтэрв'ю з праваабаронцам "Вясны": што ўключае ў сабе права на здароўе ў зняволенні.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці