Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з партнёрамі аказвае кароткатэрміновую падтрымку па рэгістрацыі або аднаўленні дзейнасці беларускіх НДА за мяжой.
Падтрымка ў межах праекта “Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-23” накіравана на арганізацыі і ініцыятывы, якія
- знаходзяцца пад ціскам або пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускага палітычнага рэжыму;
- дзейнасць якіх накіравана на развіццё грамадзянскай супольнасці, прасоўванне правоў чалавека, станаўленне дэмакратычнага грамадства, падтрымку пацярпелых, дапамогу ўразлівым групам і іншую грамадска-карысную дзейнасць.
У межах кароткатэрміновай падтрымкі кампенсуюцца наступныя выдаткі:
- падрыхтоўка дакументаў і кансультацыі юрыстаў;
- пераклад дакументаў на мову краіны рэгістрацыі;
- натарыяльныя паслугі;
- кароткатэрміновая бухгалтарская падтрымка і кансультацыі.
Максімальны памер падтрымкі – да 850 еўра для адной арганізацыі.
Падтрымка аказваецца на падставе заявак, якія будуць тэрмінова разгледжаны адмысловай Камісіяй. У выпадку станоўчага рашэння Камісіі заяўнік
- ажыццяўляе неабходныя выдаткі і дасылае фінансавую справаздачу для іх кампенсацыі;
- або дасылае дамову з выканаўцамі паслугаў і фактуру на аплату выдаткаў.
Каб падаць заяўку на падтрымку, трэба даслаць запоўненую форму на адрас BDPC.padtrymka@protonmail.com. У тэме паведамлення трэба пазначыць «Падтрымка на рэгістрацыю НДА» і назву арганізацыі.
Таксама вы можаце накіроўваць удакладняючыя пытанні альбо запытаць рэкамендацыі па магчымых выканаўцах паслугаў, звязаных з рэгістрацыяй НДА.
УВАГА: колькасць заявак, якія будуць падтрыманыя, абмежаваная. Сачыце за абнаўленнямі гэтай абвесткі на сайце БДПЧ.