Парламент Рэспублікі Сербскай мусіць адмовіцца ад праекта закона аб «замежных агентах»

11 кастрычніка 2023, 10:54
Парламент Рэспублікі Сербскай мусіць адмовіцца ад праекта закона аб «замежных агентах»

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава далучыўся да супольнай заявы праваабаронцаў.

Мы, ніжэйпадпісаныя сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека, стурбаваныя спробай здушыць незалежную грамадзянскую супольнасць і рэзка звузіць свабодную грамадзянскую прастору для неабходнай і законнай дзейнасці праваабаронцаў у Рэспубліцы Сербскай Босніі і Герцагавіны.

Мы заклікаем Народную скупшчыну Рэспублікі Сербскай адмовіцца ад праекта закона аб «замежных агентах», прынятага ў першым чытанні 28 верасня 2023 года.

Законапраект аб «агентах замежнага ўплыву» (фармальна — Закон аб спецыяльным рэестры і публічнасці працы некамерцыйных арганізацый) стварае асобны рэестр для няўрадавых арганізацый, якія атрымліваюць фінансаванне з замежных крыніц. Яны будуць абазначаныя як «агенты замежнага ўплыву» і павінны будуць выконваць дадатковыя цяжкія патрабаванні да справаздачнасці.

У адпаведнасці з законапраектам дзяржаўныя органы атрымаюць шырокія паўнамоцтвы па правядзенні празмерных праверак. Яшчэ больш трывожным з’яўляецца той факт, што «агентам замежнага ўплыву» будзе забаронена займацца «палітычнай дзейнасцю», што падрывае сутнасць грамадзянскай актыўнасці, накіраванай на ўплыў на дзяржаўную палітыку і прыняцце рашэнняў на карысць правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закону. Невыкананне заканадаўства прыводзіць да буйных штрафаў. Такое развіццё падзей выклікае асаблівую трывогу на фоне нядаўняй рэкрыміналізацыі дыфамацыі ў Босніі, накіраванай на прыгнечанне свабоды слова.

Феномен так званага «заканадаўства аб замежных агентах» натхнёны расейскім законам 2012 года, які накіраваны на стыгматызацыю, замоўчванне і прыгнечанне незалежнай грамадзянскай супольнасці, СМІ і крытычных меркаванняў. Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў расейскі закон аб замежных агентах парушаючым патрабаванне прадбачлівасці і прадказальнасці і, такім чынам, не адпаведным крытэрыю якасці закона ў адпаведнасці з Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека. Гэты закон паслужыў узорам для замахаў на свабоду аб’яднанняў ва ўсім рэгіёне.

У сакавіку 2023 года ўлады Грузіі прынялі законапраект, вельмі падобны да праекта Рэспублікі Сербскай. У выніку масавых вулічных пратэстаў і жорсткага супрацьдзеяння з боку ўсяго грамадзянскага сектара грузінскі парламент адмовіўся ад гэтай ініцыятывы. Аднак цэтлікі і паклёпніцкія кампаніі, інспіраваныя гэтым законам, застаюцца ва ўрадавым дыскурсе і ўжо аказваюць ахаладжальнае ўздзеянне на дзейнасць грамадзянскай супольнасці.

Венецыянская камісія і БДІПЧ АБСЕ прыйшлі да высновы, што праект, які абмяркоўваецца цяпер у Нацыянальнай скупшчыне Рэспублікі Сербскай, парушае свабоду выказвання меркаванняў і аб’яднанняў. Камісар Рады Еўропы па правах чалавека «падкрэсліў і без таго абмежавальныя ўмовы» для грамадзянскай супольнасці ў Босніі і ацаніў праект як шкодны для рэалізацыі свабод.

Дэкларацыя ААН аб праваабаронцах патрабуе ад дзяржаў ствараць спрыяльныя ўмовы для грамадзянскай супольнасці, не абмяжоўваць фінансаванне і не дэлегітымізаваць праваабарончую дзейнасць на падставе геаграфічнага паходжання такога фінансавання.

Мы заклікаем парламент Рэспублікі Сербскай паважаць міжнародныя абавязацельствы, узятыя на сябе дзяржавай у адпаведнасці з дакументамі Савета Еўропы і ААН, падтрымліваць асноўныя свабоды, якія ляжаць у аснове свабоднай і незалежнай грамадзянскай супольнасці, і неадкладна адмяніць законапраект аб «агентах замежнага ўплыву».

Арыгінал заявы (на ангельскай мове) на сайце ФДПЧ

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 студзеня 2026, 12:43
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 снежня 2025, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
14 снежня 2025, 21:00
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 верасня 2025, 21:00
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці