Заява беларускай праваабарончай супольнасці
12 жніўня 2021 г.
У сувязі з вынясеннем судамі шэрагу прысудаў па крымінальных справах, звязаных з абвінавачваннем ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, супрацівам з прымяненнем гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС, іншых службовых асоб, якія выконваюць службовыя абавязкі (арт. 363, 364, 366 КК) у дачыненні да:
Аляксея Кудзіна,які 11 жніўня 2021 г. асуджаны судом Маладзечанскага раёна па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення) дадвух гадоў шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі;
Андрэя Сакалоўскага,які 2 жніўня 2021 г. асуджаны судом па ч. 1 арт. 342 і 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) датрох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
яшчэ раз пацвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ўсумеснай заявеправаабарончых арганізацый ад 16 студзеня 2021 года, мы адзначаем наступнае:
Мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы і міліцыя не павінна прадпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганізацыі і правядзяння. Гвалтоўнае спыненне сходаў і прымяненне фізічнай сілы, а тым больш спецыяльных сродкаў і зброі да пратэстоўцаў павінна ажыцяўляцца толькі як крайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.
Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў дачыненні да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту “у адказ” з боку пратэстоўцаў, дадзеныя дзеянні неабходна разглядаць зыходзячы з цяжкасці прычыненай шкоды здароўю і ўмысла на прычыненне такой шкоды, а таксама як абарону ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі ў тым ліку па незаконным загадзе (неабхадная абарона).
Згодна з Кіраўніцтвам па вызначэнню паняцця “палітычны зняволены” гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь, дае падставы разглядаць гэтую асобую у якасці палітычнага зняволенага.
Акрамя таго маніторынг гэтых судовых паседжанняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям спраў па-за палітычным кантэкстам.
Працягласць або ўмовы пазбаўлення волі па прысудах, вынесеных у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных сходаў, відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэнню, па якім гэтыя асобы былі прызнаныя вінаватамі.
Усе гэтыя акалічнасці даюць падставы сцвярджаць, штопераслед названых асоб носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.
Зыходзячы з гэтага і кіруючыся п. 3.2 (а, b, c, d) Кіраўніцтва па вызначэнню паняцця “палітычны зняволены”, мы прызнаем палітвязнямі Аляксея Кудзіна і Андрэя Сакалоўскага.
Лічым неабходным патрабаваць для дадзенай катэгорыі палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі ўказаных фактараў, а таксама вызвалення іх з-пад варты з прымяненнем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.
Праваабарончы цэнтр "Вясна";
Беларускі ПЭН-цэнтр;
РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";
"Прававая ініцыятыва";
Беларускі дакументацыйны цэнтр;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.