Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення трох палітычных зняволеных (Кірыл Казей, Юрый Сяргей, Аляксей Павядайла)

20 красавіка 2021, 15:54
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення трох палітычных зняволеных (Кірыл Казей, Юрый Сяргей, Аляксей Павядайла)

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 20 красавіка 2021 г.

31 сакавіка 2021 г. Кірыл Казей і Юрый Сяргей судом Заводскага раёна былі прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 339, ч. 3 арт. 295 КК і асуджаныя да пазбаўлення волі тэрмінам на 7 і 6 гадоў адпаведна са штрафам у памеры 4350 беларускіх рублёў.

На падставе маніторынгу судовага паседжання вызначана, што:

  • мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных была неабгрунтавана абрана ў выглядзе ўзяцця пад варту, гэтаму папярэднічалі грубыя працэсуальныя парушэнні, у выніку якіх абвінавачаныя былі змешчаны ў СІЗА толькі на 17-ы дзень пасля фактычнага затрымання;

  • парушана права абвінавачаных у тэрміновым парадку быць дастаўленымі да суддзі і права на разбіральніцтва іх справы ў судзе, каб гэты суд мог неадкладна вынесці пастанову адносна законнасці іх затрымання і распарадзіцца аб іх вызваленні, калі затрыманне незаконнае;

  • абвінавачаныя ўтрымліваліся ў клетцы, што парушае стандарт прэзумпцыі невінаватасці;

  • абвінавачаны К.Казей пад катаваннямі прымушаўся да прызнання віны і самаабгавору;

  • абарона абвінавачаных была пастаўлена ў няроўнае становішча з абвінавачаннем.

Такім чынам, пазбаўленне волі да абвінавачаных ужыта ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Пры гэтым гвалтоўныя (у шырокім сэнсе слова, якія ўключаюць і несімвалічнае пашкоджанне маёмасці) намеры абвінавачаных не былі даказаны ў адпаведнасці з законам, а для высновы аб вінаватасці выкарыстоўваліся доказы з прыкметамі падробленых.

4 лютага 2021 года Аляксей Павядайла судом Баранівіцкага р-на быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадгледжанага ч.1 арт. 295-3 КК, і асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі.

На падставе маніторынгу судовага паседжання вызначана, што:

  • па палітычных матывах абвінавачанага, які падазраецца ў прыналежнасці да пратэставай актыўнасці, прыцягнулі да крымінальнай адказнасці пры адсутнасці падзеі злачынства;

  • абвінавачанаму прызначана максімальнае пакаранне, прадугледжанае санкцыяй артыкула 295-3 КК у адсутнасці абцяжваючых віну акалічнасцяў, што падкраслівае зацікаўленасць суда і абвінаваўчы ўхіл пры вынясенні выраку.

Улічываючы ўсе гэтыя акалічнасці, У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены» (п.3.2 а і b) мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, прызнаем пераслед Кірыла Казея, Юрыя Сяргея, Аляксея Павядайлы палітычна матываваным, а іх саміх палітычнымі зняволенымі і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладнага перагляду вынесеных судовых прысудаў у дачыненні да Кірыла Казея, Юрыя Сяргея, Аляксея Павядайлы і вызвалення з-пад варты з ужываннем іншых мер, што забяспечваюць іх яўку ў суд.

  2. Вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend);

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці