Патрабуем неадкладнага вызваленння праваабаронцаў Леаніда Судаленкі і Марыі Тарасенкі

21 студзеня 2021, 13:41
Патрабуем неадкладнага вызваленння праваабаронцаў Леаніда Судаленкі і Марыі Тарасенкі

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Мінск, 20 студзеня 2021 г.

Як нам стала вядома, 18 студзеня 2021 г. супрацоўнікамі МУС у г. Гомеле быў затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” Леанід Судаленка.

На гэты момант ён падазраваны па крымінальнай справе па арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змешчаны ў ІЧУ.

Нагадаем, 5 студзеня ў Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палесскай, 52, дзе знаходзіцца ў тым ліку і офіс “Гомельскай вясны”, прайшоў ператрус, які цягнуўся больш за 9,5 гадзін. Увесь гэты час у офісе быў Леанід Судаленка. Пасля вобшуку яго даставілі ва УБАЗ, затым адпусцілі. Таксама вобшук правялі ў яго доме.

Таксама позна ў вечары 18 студзеня была затрыманая і змешчаная ў ІЧУ валанцёрка Гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Марыя Тарасенка, у яе доме таксама быў ператрус. У чым яна падазраецца і ў якім працэсуалным статусе яна знаходзіцца, не вядома.

Леанід Судаленка – вядомы ў Беларусі і за яе межамі праваабаронца, які  на працягу 20-ці гадоў абараняе правы чалавека: аказваў бясплатную юрыдычную дапамогу, у тым ліку па падрыхтоўцы індывідуальных зваротаў у КПЧ ААН па фактах парушэння правоў чалавека беларускімі ўладамі. За сваю праваабарончую дзейнасць быў узнагароджаны прэміяй Французскай Рэспублікі “Свабода-роўнасць-братэрства” у 2018 годзе, у 2019 годзе ён стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека.

Беларускія ўлады рэгулярна пераследвалі Леаніда Судаленку за ягоную актыўную праваабарончую дзейнасць: ладзілі правакацыі з мэтай прыцягення яго да крымінальнай адказнасці, уносілі ў спісы для кантролю пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы, намагаліся дыскрыдытаваць яго праз публікацыі на старонках падкантрольных спецлсужбам інтэрнэт-выданняў і дзяржаўных СМІ.

Цяперашні крымінальны пераслед Л. Судаленкі і М. Тарасенкі адбываецца на фоне беспрэцэдэнтна масавых палітычных рэпрэсій і глыбокага крызісу правоў чалавека ў Беларусі, ахвярамі якога ўжо сталі тысячы беларускіх грамадзян. Не сталі выключэннем і прадстаўнікі праваабрончай супольнасці краіны, якія таксама падвяргаюцца рэпрэсіям і ціску ў сувязі з ажыцяўленнем імі дзейнасці па абароне правоў чалавека.

Так, дагэтуль у СІЗА знаходзіцца каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфа Рабкова, валанцёр ПЦ “Вясна” Андрэй Чапюк, а іншыя праваабаронцы падвяргаліся адміністрацыйнаму пераследу.

У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, у чарговы раз адзначаем наступнае:

Згодна з арт. 1 Дэкларацыі аб праве і абавязках асобных асобаў, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды (Прынятая Рэзалюцыяй 53/144 Генасамблі ААН ад 09.12.1998), кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыцяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнароным узроўнях.

Праваабарончая дзейасць з’яўляецца легітымнай грамадскай дзейнасцю, і пераслед за такую дзейнасць з’яўляецца абсалютна не прымальным, грубым парушэннем правоў чалавека з боку прадстаўнікоў афіцыйных уладаў.

Зыходзячы з гэтага, мы ўважаем пераслед Л. Судаленкі і М. Тарасенкі палітычна матываваным, скіраваным на спыненне іх публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а іх саміх палітычнымі зняволенымі, згодна з п. 3.1(b) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.

У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем:

  1. Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі і Марыі Тарасенка, спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх.

  2. Спынення пераследу і ціску ў дачыненні да ўсіх праваабаронцаў краіны, неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

РГА “Прававая ініцыятыва”;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Простае таварыства “Ініцыятыва FORB”;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 верасня 2025, 14:05
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 верасня 2025, 13:45
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
05 верасня 2025, 13:13
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Вольгу Нікалаеву, Рамана Весялоўскага, Андрэя Матусенку, Кірыла Лескеця, Аляксандра Дулебу, Алесю Вяроўкіну, Ірыну Кішкурна, Таццяну Мінец, Ігара Караткова, Дзмітрыя Трухана, Юлію Феннер, Таццяну Стасеву, Аляксандра Рыбчанку, Кірыла Худзякова.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці