Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенага Арцёма Баярскага

06 мая 2021, 18:25
Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенага Арцёма Баярскага

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Мінск, 6 траўня 2021 г.

Як нам стала вядома, 18 красавіка пасля адбыцця 25 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірным сходзе супрацоўнікамі МУС быў затрыманы студэнт БДУ Арцём Баярскі. У дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа і прад’яўленыя абвінавачванні па ч.1 арт. 361-1 КК (Стварэнне эсктрымісцкага фармавання). Арцём быў змешчаны пад варту ў СІЗА № 1.

Нам вядома, што Арцём заявіў свайму адвакату аб тым, што 24 сакавіка ён быў падвергнуты катаванням з боку супрацоўнікаў МУС, якія змушалі яго прызнацца на відэа ў адміністраванні пабліка “Мая краіна Беларусь”. 25 сакавіка гэтае відэа з прызаннямі Арцёма было размешчанае ў тэлеграм-канале вядомага прапагандыста дзяржаўнага ТВ Азаронка.

У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, адзначаем наступнае:

Пераслед Арцёма Баярскага адбываецца на фоне масавых поствыбарчых рэпрэсій і глыбокага крызісу з правамі чалавека ў краіне. У апошні час у мэтах барацьбы з іншадумствам і пратэстнай актыўнасцю грамадзян улады ўсё часцей прыбягаюць да прымянення гэтак званага антыэкстрэмісцкага заканадаўства. Беларуская праваабарончая супольнасць і раней звяртала ўвагу на недасканаласць і неадпаведнасць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека існуючага заканадаўства ў галіне барацьбы з эстрэмізмам і яго правапрымяняльнай практыкі. Аднак зараз, пасля таго, як Генеральнай пракуратурай Беларусі былі прадстаўленыя змены ў адпаведны закон, мы з усёй адказнасцю адзначаем, што сапраўднымі мэтамі гэтага закона з’яўляецца змаганне з іншадумствам у краіне ў найгоршых традыцыях часоў СССР.

Прызнанне лакальных сацыяльных чатаў экстрэмісцкімі, а іх стваральнікаў і мадэратараў стваральнікамі эскрэмісцкіх фармаванняў, мэтамі якіх з’яўляецца “арганізацыя і правядзянне несанкцыянаваных сходаў”, уяўяляе скрайне небяспечную тэндэнцыю і грубейшым чынам пасягае на фундаментальныя, гарантаваныя Канстытуцый краіны і міжнароднымі нормамі права свабоды – свабоду мірных сходаў, выказвання свайго меркавання і свабоду асацыяцый.

Арцём Баярскі выключна мірным чынам рэалізоўваў свабоду мірных сходаў і выказвання свайго меркавання. Ягоная грамадская дзейнасць ніякім чынам не ўяляе пагрозу нацыянальнай ці грамадскай бяспецы, грамадскаму парадку, здароўю і маральнасці насельніцтва, правам і свабодам іншых асобаў. Адпаведна, такога кшталту дзейнасць мае законныя і легітыныя мэты і не можа падлягаць дапушчальным абмежаванням, устаноўленым у арт. 19, 21 і 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Мірныя пратэсты, нязгода і крытыка палітыкі дзейснай улады з’яўляецца неад’емным правам грамадзянаў Беларусі, а пераслед і пазбаўленне волі за гэта з боку дзяржавы з’яўляецца нічым іншым, як парушэннем правоў чалавека.

Таксама адзначаем, што мера стрымання, абраная органамі следства ў дачыненні да Арцёма, носіць дэманстратыўна жорсткі характар, яна абраная без уліку дадзеных і характэрыстык асобы, выключна з рэпрэсіўнай мэтай.

Кіруючыся п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, адзначаем выключна палітычны характар пераследу Арцёма Баярскага з боку ўладаў і прызнаем яго палітзняволеным.

У сувязі з гэтым мы патрабуем:

  1. Неадкладна вызваліць з пад варты Арцёма Баярскага і спыніць ягоны крымінальны пераслед.

  2. Неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных Беларусі і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

  3. Узбудзіць крымінальную справу і правесці раследванне фактаў катаванняў прадстаўнікамі МУС Арцёма Баярскага і прыцягнуць вінаватых да ўстаноўленай законам адказнасці.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend);

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

РГА "Прававая ініцыятыва";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці