Павел Левінаў звярнуўся ў пракуратуру наконт утрымання вясноўцаў у кайданках на судзе

23 студзеня 2023, 12:23
Павел Левінаў звярнуўся ў пракуратуру наконт утрымання вясноўцаў у кайданках на судзе

16 студзеня 2023 года праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды ўтрымання "вясноўцаў" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча закаванымі ў кайданкі падчас судовага разбіральніцтва па "справе "Вясны".

У судзе Ленінскага раёну Мінска 5 студзеня распачаўся суд "па справе Вясны". Паводле ч. 4 арт. 228 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса судзяць чатырох праваабаронцаў:  старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама завочна Змітра Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь.

На судзе праваабаронцаў "Вясны" працягваюць утрымліваць у залі суда ў клетцы ў кайданках, хаця яны патрабуюць зняць іх. Таму Павел Левінаў накіраваў у Генеральную пракуратуру зварот наконт дачы прававых ацэнак і аднаўленні правоў грамадзянаў. Ён адзначае, што прызнанне чалавека і ягонай годнасці, роўных і неад'емных правоў замацаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, а таксама Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах. Згодна з апошнім, кожны абвінавачаны ў крымінальным злачынстве мае права лічыцца невінаватым, пакуль яго вінаватасць не будзе даказаная згодна з законам. Таксама ў Заўвагах агульнага парадку №32 да артыкула 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах адзначана:

"Падчас судовага разбіральніцтва падсудныя па агульнаму правілу не павінныя быць закаваныя ў кайданкі, альбо ўтрымлівацца ў клетках, альбо паўставаць перад судом у абліччы, якое іншым чынам сведчыла б, што яны могуць небяспечнымі злачынцамі".    

У звароце Павел Левінаў таксама адзначыў, што суддзя Марына Запаснік адмовіла ў заяўленых абвінавачанымі хадайніцтвы аб зняцці з іх кайданкоў падчас судовага разбіральніцтва. У задавальненні хадайніцтва было адмоўлена, таму што такое рашэнне было прынятае кіраўніком канвойнай групы, якое суд адмяніць не можа. 

Таму Павел Левінаў просіць пракуратуру:

  1. Даць прававую ацэнку кіраўніку канвойным групы, які прыняў рашэнне аб утрыманні грамадзянаў Рэспублікі Беларусь: лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча падчас судовага разбіральніцтву закаванымі ў кайданкі.

  2. Даць прававую ацэнку бяздзейнасці дзяржаўнага абвінаваўцы Аляксандра Караля ў частцы непрыняцця ім мер па аднаўленні правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь: лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, гарантаваных артыкулам 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

  3. Прыняць неадкладныя меры па аднаўленні правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь: лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, гарантаваных артыкулам 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

  4. Праінфармаваць аб прынятых рашэннях.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 студзеня 2026, 13:47
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 студзеня 2026, 19:16
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці