ПЭН-Амерыка вітае справаздачу Беларускага ПЭН-Цэнтру аб пераследзе работнікаў культуры

21 кастрычніка 2021, 13:26
ПЭН-Амерыка вітае справаздачу Беларускага ПЭН-Цэнтру аб пераследзе работнікаў культуры

Праваабарончая арганізацыя Амерыканскі ПЭН-Цэнтр, якая абараняе і прасоўвае свабоду слова, распавядае на сваім сайце аб справаздачы сваёй сяброўскай арганізацыі Беларускага ПЭН-Цэнтру.


19 кастрычніка 2021 г.

(Нью-Ёрк) – ПЭН-Амерыка вітае прэзентацыю справаздачы Беларускага ПЭН-Цэнтра "Маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры", дзе дакументуе пераслед пісьменнікаў, мастакоў, паэтаў і іншых дзеячоў культуры са студзеня па верасень 2021 года.

«Са студзеня 2020 года наша сяброўская арганізацыя Беларускі ПЭН-Цэнтр зафіксавала 1032 парушэнні правоў работнікаў культуры, у тым ліку – адвольныя затрыманні, забарону доступа зняволеных да кніг, беспадстаўную ліквідацыю культурных арганізацый, уключна з самім Беларускім ПЭН-Цэнтрам, які цяпер знаходзіцца ў выгнанні” – сказала Паліна Садоўская, дырэктар Еўразійскага накірунку Амерыканскага ПЭНу.

«Драконаўскія меры рэжыму Лукашэнкі да дзеячоў культуры, якіх ён кідае за краты, толькі падкрэсліваюць здольнасць пісьменнікаў і мастакоў руйнаваць аўтарытарызм. Гэты балючы, але такі патрэбны даклад нашых беларускіх калег паказвае, якую значную ролю адыгрываюць дзеячы культуры ў барацьбе краіны за свабоду і дэмакратыю. Гэта таксама паказвае, што беларускім творцам востра патрэбная міжнародная падтрымка, бо ціск рэпрэсій супраць іх павялічваецца».

Справаздача пабачыла свет, калі рэжым Лукашэнкі ўзмацніў ціск на незалежныя галасы ў Беларусі. Па звестках праваабарончага цэнтру “Вясна”, у Беларусі – 812 палітзняволеных; паводле справзадачы Беларускага ПЭН-цэнтру, 60 з іх – дзеячы культуры.


Арыгінал артыкула (на ангельскай мове) на сайце ПЭН-Амерыка

Пераклад на беларускую мову - БДПЧ.

Справаздача Беларускага ПЭН-Цэнтру "Маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. Студзень-верасень 2021".

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 студзеня 2026, 13:47
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 студзеня 2026, 19:16
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці