Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў

24 жніўня 2023, 13:26
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў

Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» аднаўляе конкурс на падтрымку праектаў беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці. Падтрымаюць праекты з бюджэтам ад 8 000 да 30 000 еўра, працягласць – да 1 траўня 2024 года. Дэдлайн: 24 верасня.

ПРЫЯРЫТЭТЫ КОНКУРСУ

  • Развіццё патэнцыялу беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, у тым ліку стварэнне і развіццё кааліцый, супрацоўніцтва і партнёрства паміж структурамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці

  • Развіццё інфраструктуры бізнес-асацыяцый, клубаў і іншых бізнес-супольнасцей у Беларусі і за мяжой, якія абараняюць інтарэсы беларускага бізнесу

  • Развіццё грамадзянскіх кампетэнцый, міратворчасць, спрыянне грамадзянскаму ўдзелу беларусаў, якія знаходзяцца ў Беларусі і за мяжой

  • Прасоўванне каштоўнасцяў правоў чалавека, інклюзіі, гендарнай роўнасці, экапрыязнасці, добрага кіравання (good governance) у беларускім грамадстве

Вітаюцца праекты, распрацаваныя моладзевымі арганізацыямі і ініцыятывамі для маладых людзей

Праекты могуць быць часткова накіраваны на ўмацаванне арганізацыйнага патэнцыялу заяўніка (да 40% бюджэту).

УМОВЫ КОНКУРСУ

Для каго

грамадскія арганізацыі, ініцыятыўныя групы грамадзян, СМІ, медыя-рэсурсы, бізнес-асацыяцыі, камерцыйныя арганізацыі

Рэсурсы

Гранты ад 8 000 да 30 000 еўра

Працягласць

Праекты павінны завяршыцца да 1 мая 2024 года

Тэрміны

1-ы набор: да 20.08.2023
2-і набор: да 24.09.2023

ГЛЯДЗЕЦЬ УСЕ ЎМОВЫ КОНКУРСУ

Індывідуальныя заяўнікі не могуць удзельнічаць у дадзеным конкурсе.

Сродкі гранта могуць быць пераведзены толькі на банкаўскі рахунак арганізацыі, зарэгістраванай за межамі Беларусі. Арганізацыя-атрымальніца сродкаў павінна быць заяўніцай ці партнёркай праекта.

Падрабязней на старонцы праграмы «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі»

Глядзiце таксама

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 лістапада 2024, 10:08
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 верасня 2024, 09:23
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 жніўня 2024, 12:24
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 ліпеня 2024, 11:00
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці