Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі” прымае праектныя заяўкі

21 студзеня 2022, 09:49
Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі” прымае праектныя заяўкі

Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі” працягвае прыём заявак на падтрымку праектаў беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнес-структур, медыя-арганізацый і блогераў. Мэта конкурсу – узмацненне ролі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў прасоўванні і абароне інтарэсаў грамадзян.

У межах конкурсу будуць падтрыманы праекты па дзвюх катэгорыях:

  • падвышэнне ўстойлівасці і развіццё патэнцыялу арганізацый-заяўнікаў і

  • праца структур грамадзянскай супольнасці з іх мэтавымі групамі.

Праекты другой катэгорыі, у сваю чаргу, могуць рэалізоўвацца ў рамках аднаго або некалькіх тэматычных прыярытэтаў: грамадзянская супольнасць і мясцовае самакіраванне; маніторынг дзеянняў дзяржавы грамадзянскай супольнасцю; развіццё чалавечага патэнцыялу і абарона навакольнага асяроддзя; падтрымка свабоды выказвання меркаванняў і незалежных медыя; падвышэнне ўстойлівасці і развіццё бізнес-асяроддзя.

Памер падтрымкі для абедзвюх катэгорый праектаў складае ад 1 да 30 тысяч еўра. Працягласць праектаў не павінна перавышаць 18 месяцаў.

Набор заявак працягнецца да 31 студзеня 2022 года.

Падтрыманыя ў межах набору заяўнікі змогуць пачаць працу над праектамі з 1.04.2022 да 31.07.2022.

У заяўнікаў таксама ёсць магчымасць запытаць разгляд праектнай прапановы ў тэрміновым парадку, па-за графікам планавых пасяджэнняў ацэначнай камісіі.

З поўнымі ўмовамі конкурсу, формамі заявак, адукацыйнымі матэрыяламі і адказамі на частыя пытанні можна азнаёміцца на сайце праграмы www.cs4b.info.

Глядзiце таксама

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 лістапада 2024, 10:08
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 верасня 2024, 09:23
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 жніўня 2024, 12:24
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 ліпеня 2024, 11:00
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці