Праграма грантаў для грамадзянскай супольнасці ад Фонду Дамоў правоў чалавека

13 студзеня 2022, 12:48
Праграма грантаў для грамадзянскай супольнасці ад Фонду Дамоў правоў чалавека

Праграма грантаў для грамадзянскай супольнасці падтрымлівае праекты, ініцыяваныя грамадзянскай супольнасцю і накіраваныя на ўмацаванне сувязяў ды ўзаемадзеяння з грамадзянамі і суполкамі, а таксама на судзеянне і ўдзел у дыялогу паміж грамадзянскай супольнасцю і адпаведнымі нацыянальнымі ды міжнароднымі зацікаўленымі бакамі.

раграма грантаў для грамадзянскай супольнасці

Фінансуецца Еўрапейскім саюзам і кіруецца Фундацыяй Дамоў правоў чалавека

Конкурс заявак

Тэрмін падачы заявак: 31 студзеня 2022 г. да 17:00 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу

THIS PAGE IS AVAILABLE IN ANOTHER LANGUAGE

This page is available in several languages: read this page in English, Armenian, Belarusian, Georgian, Romanian (Moldova), Russian, and Ukrainian.

Праграма грантаў для грамадзянскай супольнасці падтрымлівае праекты, ініцыяваныя грамадзянскай супольнасцю і накіраваныя на ўмацаванне сувязяў ды ўзаемадзеяння з грамадзянамі і суполкамі, а таксама на судзеянне і ўдзел у дыялогу паміж грамадзянскай супольнасцю і адпаведнымі нацыянальнымі ды міжнароднымі зацікаўленымі бакамі.

Паспяховыя праекты павінны спрыяць заахвочванню прынамсі адной з наступных свабодаў: свабода слова, свабода аб’яднанняў, свабода сходаў і права быць праваабаронцам.

У праграме грантаў для грамадзянскай супольнасці заяўкі прымаюцца на малыя (на суму да 10 000 еўраў) і буйныя гранты (на суму да 20 000 еўраў).

Праекты, якія могуць удзельнічаць у праграме:

  • Праграма грантаў для грамадзянскай супольнасці аказвае падтрымку альянсам арганізацый грамадзянскай супольнасці.

    • Заяўкі на малыя гранты павінны ўключаць не менш за дзве арганізацыі грамадзянскай супольнасці, адна з якіх павінна быць членам Дома правоў чалавека (акрамя праектаў у Малдове, дзе ДПЧ няма).

    • Заяўкі на буйныя гранты павінны ўключаць не менш за тры арганізацыі грамадзянскай супольнасці прынамсі з дзвюх краін, і адна з арганізацый-заяўнікаў павінна быць членам Дома правоў чалавека.

  • Праекты павінны ўключаць у сябе адзін з наступных кампанентаў:

    • Заахвочванне свабоды слова, аб’яднанняў, сходаў і права быць праваабаронцам з дапамогай удзелу ў дыялогу паміж грамадзянскай супольнасцю і адпаведнымі зацікаўленымі бакамі на нацыянальным і міжнародным узроўнях;

    • Адукацыйна-інфармацыйная кампанія і ўзаемадзеянне з грамадзянамі і суполкамі;

    • Праекты, якія падтрымліваюцца ў рамках праграмы буйных грантаў, павінны быць рэалізаваныя больш чым у адной краіне.

Краіны, якія могуць удзельнічаць у праграме:

  • Заяўкі будуць прымацца на рэалізацыю праектаў у Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне. 

Заяўнікі, якія могуць удзельнічаць у праграме:

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў краінах, якія маюць права на атрыманне грантаў, могуць падаваць заяўкі на атрыманне грантаў у рамках наступных параметраў:

  • Арганізацыі-кандыдаты могуць быць як зарэгістраваныя, так і незарэгістраваныя. Тым не менш, яны павінны быць у стане прадэманстраваць патэнцыял для рэалізацыі праекту ў краіне ці краінах яго ажыццяўлення.

  • У лік адпаведных арганізацый могуць таксама ўваходзіць нізавыя ініцыятывы, грамадзянскія ініцыятывы і/або незалежныя медыйныя арганізацыі.

  • Праграма грантаў грамадзянскай супольнасці не фінансуе фізічных асобаў.

  • Прынамсі адна з арганізацый-кандыдатаў павінна быць членам Дома правоў чалавека (акрамя праектаў у Малдове, дзе ДПЧ няма).

  • Арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць падаць толькі адну заяўку ў якасці галоўнага заяўніка. У той жа час яны могуць удзельнічаць у неабмежаванай колькасці заявак на ўдзел у Праграме грантаў для грамадзянскай супольнасці ў якасці партнёраў.

Дамы правоў чалавека, палітычныя арганізацыі, рэлігійныя арганізацыі, палітычныя партыі і фізічныя асобы не маюць права на фінансаванне. 

Тыпы праектаў, якія могуць фінансавацца ў рамках Праграмы грантаў для грамадзянскай супольнасці:

  • Даследаванні і аналіз дзяржаўнай палітыкі, а таксама ўдзел у працэсах распрацоўкі, рэалізацыі, маніторынгу і аналізу палітыкі, уключаючы ўдзел у нацыянальных і рэгіянальных праграмах і стратэгіях у галіне правоў чалавека;

  • Маніторынг, грамадскі кантроль, справаздачнасць па палітыцы і працэсах прыняцця рашэнняў у галіне правоў чалавека, а таксама іх ажыццяўленні, заканадаўстве і распараджэнні дзяржаўнымі рэсурсамі;

  • Судзеянне развіццю сетак, каардынацыйных форумаў, платформаў і г.д. у мэтах правядзення супольнага галіновага аналізу, а таксама распрацоўкі і рэалізацыі планаў дзеянняў па чатырох асноўных правах;

  • Судзеянне абмену досведам і ведамі паміж АГС на розных узроўнях і ў розных галінах (паміж АГС мэтавых краін, уключаючы АГС, якія не займаюцца пытаннямі правоў чалавека), у тым ліку шляхам распрацоўкі інфармацыйных і камунікацыйных інструментаў ды матэрыялаў, абмену досведам і перадавой практыкай, правядзення семінараў па ўзаемным навучанні, усталявання двухбаковых сувязяў паміж АГС, распрацоўкі і правядзення навучальных мерапрыемстваў;

  • Судзеянне ўключэнню грамадзян і суполак шляхам арганізацыі фестываляў, выставаў, мерапрыемстваў, акцый на базе суполак;

  • Выяўленне інтарэсаў, патрэбаў і праблем мэтавых груп у галіне правоў чалавека, у тым ліку з дапамогай апытанняў грамадскай думкі, фармулявання пытанняў і падтрымання зносінаў з урадавымі структурамі на розных узроўнях; фармаванне і прадстаўленне супольных меркаванняў і ўдзел у канструктыўным дыялогу з рознымі зацікаўленымі бакамі, а таксама канструктыўнае і эфектыўнае выкарыстанне СМІ. 

Прыклады праектаў, якія не будуць фінансавацца:

  • Разавыя мерапрыемствы

  • Падтрымка палітычных партый 

Дасяжнае фінансаванне:

Праграма грантаў для грамадзянскай супольнасці прымае заяўкі на праекты тэрмінам да 12 месяцаў і ў межах наступных сум:

  • 10 000 еўраў для малых грантаў

  • 20 000 еўраў для буйных грантаў

Крытэры адбору:

Прыярытэт будзе аддавацца праектам, у якіх:

  • Прадугледжваецца удзел невялікіх арганізацый з перыферыі.

  • Асноўная ўвага ўдзяляецца правам жанчын, меншасцяў, ЛГБТ-супольнасці і праваабаронцам.

  • Уключаюцца арганізацыі, якія не адносяцца да праваабарончага сектара.

Як падаць заяўку

Запоўненыя заяўкі, якія ўключаюць у сябе Апісальную заяўку, Працоўны план і Бюджэт (з выкарыстаннем шаблонаў ФДПЧ), трэба падаваць праз Партал ФДПЧ для кіравання грантамі на адрас: hrhf.smapply.org.

Формы заявак можна папрасіць па адрасе grants@humanrightshouse.org.

Працэс разгляду

Разгляд заяўкі доўжыцца да 10 тыдняў. У ходзе разгляду будзе падтрымлівацца кантакт з заяўнікам.

Пытанні?

Пытанні Фундацыі ДПЧ можна задаваць на ангельскай, расейскай, армянскай, беларускай, грузінскай, румынскай і ўкраінскай мовах на адрас grants@humanrightshouse.org да 17 студзеня 2022 г.

25 студзеня 2022 года а 12.00 паводле жэнеўскага / 13.00 кіеўскага / 15.00 ерэванскага часу ФДПЧ правядзе віртуальную інфармацыйную сэсію, прысвечаную конкурсу, прыёму заявак і г.д. Інфармацыйная сэсія праводзіцца па-ангельску і па-расейску з сінхронным перакладам. Зарэгістравацца на ўдзел у сэсіі можна тут: https://humanrightshouse-org.zoom.us/webinar/register/WN_oYiX9otoR4mxSAPFMpb6cQ.

Арыгінальны артыкул на сайце ФДПЧ

Глядзiце таксама

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 лістапада 2024, 10:08
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 верасня 2024, 09:23
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 жніўня 2024, 12:24
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 ліпеня 2024, 11:00
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці