Праваабаронцы супраць новых «расстрэльных» паправак у Крымінальны кодэкс

09 мая 2022, 08:33
Праваабаронцы супраць новых «расстрэльных» паправак у Крымінальны кодэкс

На фота: Пішчалаўскі замак у Менску, дзе выконваюцца смяротныя прысуды

Заява

27 красавіка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў двух чытаннях законапраект аб зменах у Крымінальны кодэкс, паводле якога пашыраюцца магчымасці ўжывання смяротнага пакарання. У прыватнасці, прапануецца ўжываць смяротнае пакаранне за падрыхтоўку і замах на злачынствы, прадугледжаныя ч. 2 арт. 124 (Акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі), ч. 3 арт. 126 (Акт міжнароднага тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму), ч. 2 арт. 359 (Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча) Крымінальнага кодэкса. 4 траўня паказаны законапраект ухваліў Савет Рэспублікі.

Мы адзначаем, што грамадству не прадставілі выразных абгрунтаванняў неабходнасці пашырэння сферы ўжывання смяротнага пакарання. Аднак каментары дзяржаўных СМІ сведчаць пра тое, што іх мэта — паўплываць на актыўнасць пратэсных дзеянняў супраць удзелу Рэспублікі Беларусь у агрэсіі Расіі супраць Украіны, выкарыстання інфраструктуры і тэрыторыі нашай краіны для судзейнічання агрэсару. Пры гэтым неабходна ўлічваць тую акалічнасць, што жыхары Беларусі пазбаўленыя магчымасці выкарыстоўваць сваё законнае права аказваць уплыў на ўлады па такой важнай праблеме, якая непасрэдна закранае іх інтарэсы.

Мы патрабуем ад беларускіх улад выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне права на жыццё. Нагадваем, што п. 2 арт. 6 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельніцай якога з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, прадугледжана, што смяротныя прысуды могуць выносіцца толькі за самыя цяжкія злачынствы. Камітэт па правах чалавека ў Заўвагах агульнага парадку № 36 тлумачыў, што тэрмін «самыя цяжкія злачынствы» павінен трактавацца абмежавальна і азначаць толькі злачынствы крайняй цяжкасці, злучаныя з наўмысным забойствам. Камітэт таксама падкрэсліваў, што, паколькі смяротнае пакаранне несумяшчальнае з поўнай павагай права на жыццё, дзяржавы павінны імкнуцца да яго абсалютнага выкаранення дэ-факта і дэ-юрэ. А прыняцце дзяржавамі-ўдзельніцамі мер, якія дэ-факта прыводзяць да павелічэння колькасці выпадкаў і маштабаў ужывання імі смяротнага пакарання ці да скарачэння колькасці выпадкаў падпісання імі памілавання і змякчэння прысуду, супярэчыць прадмету і мэце арт. 6 Пакта.

Мы звяртаем увагу на крытычную недапушчальнасць выкарыстання смяротнага пакарання і пагрозы яго ўжывання як інструменту палітычнага ціску.

Пашырэнне магчымасці ўжывання смяротнага пакарання, асабліва ва ўмовах прававога дэфолту, што склаўся ў краіне, стварае перадумовы для цяжкіх злоўжыванняў, адвольнага прымянення выключнай меры пакарання і пазбаўлення чалавечых жыццяў.   

Мы хочам яшчэ раз звярнуць увагу на тое, што праваабаронцы паслядоўна выступаюць за неабходнасць адмены смяротнага пакарання, у тым ліку ў сувязі з магчымасцю судовай памылкі. Мы перакананы, што менавіта няўхільнасць, а не цяжкасць пакарання, з'яўляецца стрымальным фактарам пры здзяйсненні злачынства.

На падставе сказанага мы патрабуем ад беларускіх улад:

  • адмовіцца ад занясення змен у заканадаўства, накіраваных на пашырэнне выпадкаў ужывання смяротнага пакарання;

  • забяспечыць выкананне сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, гарантаваўшы павагу права на жыццё і імкнучыся да поўнага выкаранення смяротнага пакарання, а не пашырэння сферы яго ўжывання.

Мы таксама заклікаем міжнародныя арганізацыі публічна асудзіць гэтыя намеры беларускіх улад, а таксама пераканаць іх адмовіцца ад планаў пашырэння выпадкаў ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт

Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Грамадская кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання»

Глядзiце таксама

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
25 жніўня 2024, 12:01
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Антона Станкевіча, Аляксея Кісялёва, Наталлю Жыгар, Наталлю Давыдуліну, Віталя Лескаўца, Ягора Волкава, Ігара Нажэева.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
25 жніўня 2024, 11:38
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
Мы заяўляем, што пазбаўленне волі Станіслава Шапеля, Дзмітрыя Пазнякова, Антона Шарупы, Віталя Саўко, Барыса Грынкевіча, Андрэя Мірэйчыка, Андрэя Грыгор'ева, Вікторыі Волчак, Ганны Савачкінай, Таццяны Русак, Уладзіслава Наважанцава, Дзяніса Сакалова, Вілена Тургунова, Дзмітрыя Асіюка – з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
25 жніўня 2024, 11:22
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Міхаіла Лазько, Максіма Джуманіязава, Дзмітрыя Шалака, Паўла Кучарэнку, Андрэя Гіля, Ярванда Марцірасяна, Сяргея Барзаўца, Яўгена Стральчэня, Сяргея Чарнецкага, Станіслава Амельянюка і спыніць крымінальны пераслед.
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
13 жніўня 2024, 08:13
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоду выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска-значных падзей.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці