«РАДА» шукае мэнтараў для актывістаў-пачаткоўцаў

25 верасня 2023, 09:51
«РАДА» шукае мэнтараў для актывістаў-пачаткоўцаў

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” шукае ментараў для актывістаў-пачаткоўцаў.

Каго трэба ментарыць? 

Маладых беларусаў_ак, зацікаўленых у вырашэнні навакольных праблемаў, жадаючых далучыцца да грамадзянскай супольнасці праз рэальныя дзеянні. Гэта могуць быць як новыя прадстаўнікі_чкі АГC, так і неасацыяваная моладзь.

Фармат праграмы

У межах праграмы ўдзельнікі_цы атрымаюць магчымасць наведаць 4 тэматычных анлайн-занятка па працы з мэтавай аўдыторыяй, мэтавызначэнню і планаванню. Паралельна яны будуць атрымліваць анлайн-кансультацыі ад ментараў_ак. Кансультацыі могуць аказвацца індывідуальна альбо ў невялічкіх групах (пры супадзенні запытаў і/ці сфер дзейнаці). 

Што чакаецца ад ментараў_ак?

  • досвед індывідуальнага і арганізацыйнага ментарынга/коўчынга

  • выдатнае ўменне аналізаваць патрэбы і праблемы, падбіраць эфектыўныя метады іх вырашэння

  • добрае веданне моладзевага сектара Беларусі

  • вельмі вітаюцца трэнерскія і фасілітатарскія здольнасці

Абавязкі ментараў_ак

Індывідуальнае альбо групавое суправаджэнне ўдзельнікаў_ніц праграмы (кастрычнік-снежань 2023), дапамога ў распрацоўцы планаў дзейнасці ўдзельнікаў_ніц, падрыхтоўка справаздачы па выніках працы.

Занятасць і аплата 

Сярэднее запланаванае выдаткаванне працоўнага часу ў межах праграмы складае для індывідуальнага суправаджэння — 15 гадзін, для групавога — 20 гадзін. Працоўная стаўка 20 еўра/гадзіна. Магчыма суправаджэнне некалькіх удзельнікаў_ніц ці груп.

  • Калі: кастрычнік – снежань 2023

  • Дзе: анлайн

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 верасня 2023.

Пакінуць сваю заяўку

Пры неабходнасці можа быць праведзена анлайн-інтэрв’ю. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 5 кастрычніка 2023. З пытаннямі можна звяртацца на электронную пошту study@rada.fm 

Арыгінал абвесткі на сайце "РАДЫ"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 студзеня 2026, 13:47
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 студзеня 2026, 19:16
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці