Школа Медыякампетэнцый 11-16 ліпеня: ідзе набор удзельнікаў

22 чэрвеня 2023, 08:35
Школа Медыякампетэнцый 11-16 ліпеня: ідзе набор удзельнікаў

Дарагія калегі!

Запрашаем вас узяць ўдзел у Школе Медыякампетэнцый, якая будзе працаваць 11-16 ліпеня ў ваколіцах Варшавы!

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх ініцыятываў з Грузіі, Літвы, Польшчы ды іншых краін, зацікаўленыя ў развіцці ўласных медыякампетэнцый, неабходных для прасоўвання дзейнасці сваіх ініцыятываў.

Чаму вы навучыцеся за час удзелу ў Школе?

  • Як спланаваць і арганізаваць інфармацыйнае ўзаемадзенне з важнымі для вас мэтавымі аўдыторыямі

  • Як выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для прасоўвання сваёй дзейнасці і бяспечнай камунікацыі з мэтавымі аўдыторыямі

  •  Як рэагаваць на негатыўныя допісы/артыкулы ды іншыя матэрыялы пра вашую дзейнасць

  • Як узаемадзейнічаць з журналістамі

  • Як простымі словамі тлумачыць складаныя рэчы

  • Як ствараць інфаграфіку, прома-матэрыялы з дапамогай простых і бясплатных онлайн сервісаў

  • Як выкарыстоўваць штучны інтэлект для стварэння прэзентацыйных матэрыялаў

Мы забяспечым таксама ментарскае суправаджэнне, каб вы маглі на практыцы стварыць эфектыўныя каналы і сервісы для камунікацыі са сваімі мэтавымі групамі, а таксама прываблівыя матэрыялы пра сваю дзейнасць (інфаграфіку, прэзентацыі, флаеры, справаздачы і г.д.).

ХТО БУДЗЕ ПРАВОДЗІЦЬ ЗАНЯТКІ ШКОЛЫ?

ВІТАЎТ РУДНІК

Медыяэксперт, адзін са стваральнікаў гарадзенскай Школы журналістыкі, галоўны трэнер МедыяШколы Акадэміі Дойчэ Вэлле (Германія) ва Узбекістане.

Працаваў журналістам, рэдактарам і медыяменеджэрам у друкаваных і онлайн-выданнях, на тэлебачанні і радыё.

Спецыялізуецца на навучанні карыстання інструмантамі візуалізацыі.

ЛАНА РУДНІК

Экспертка ў сферы камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю. Працавала ў гэтай ролі для вялікай колькасці беларускіх і міжнародных арганізацый. 

Кіраўніца Міжнароднага фонда развіцця адукацыі дарослых (IFAE).

Адна з аўтарак праграмы PRodvizhenie, якая з поспехам рэалізоўвалася ў Беларусі ў 2018-2020 гг.

ДЗЯНІС ВАСІЛЬКОЎ

Медыйшчык, падкасцер ды СММшчык. 

Любіць камунікацыі ды дапамагае палюбіць іх іншым:).

Досвед працы ад газет і парталаў, да тэлебачання. 

Зараз працуе як незалежны кансультант ды трэнер.

АЛЯКСЕЙ ШОТА

Журналіст, медыяэксперт, трэнер. 

Галоўны рэдактар мясцовага выдання Hrodna.life. 

Супрацоўнічаў з шэрагам медыяў, у тым ліку парталам TUT.BY і польскім грамадскім тэлебачаннем TVP.

ЯК ЗАЯВІЦЦА ДА ЎДЗЕЛУ Ў ШКОЛЕ?

Запоўніце да 25 чэрвеня ФОРМУ ЗАЯЎКІ НА СТАРОНЦЫ ПА СПАСЫЛЦЫ

Пасля гэтага тэрміну мы звяжамся з вамі і паведамім вынікі адбору. Кандадатам, якія будуць запрошаныя да ўдзелу ў Школе, будзе дасланая падрабязная інфармацыя пра праграму, месца правядзення Школы, пра тое, як будзе арганізаваны даезд да месца правядзення Школы і г.д.

АРГАНІЗАТАРЫ ШКОЛЫ

Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) сумесна з Партнёрствам BYNGO.

Фонд быў заснаваны вясной 2023 г. у Варшаве беларускімі журналістамі і адукатарамі з вялікім досведам працы ў галіне медыяадукацыі, а таксама арганізацыйнага развіцця грамадскіх ініцыятываў. 

Калі ў вас ёсць пытанні - пішыце па адрасе: foundation.edulife@gmail.com

Глядзiце таксама

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 лістапада 2024, 10:08
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 верасня 2024, 09:23
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 жніўня 2024, 12:24
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 ліпеня 2024, 11:00
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці