Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывістаў у Літве, Польшчы, Грузіі і іншых краінах

16 верасня 2022, 08:46
Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывістаў у Літве, Польшчы, Грузіі і іншых краінах

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашаюць на праграму стажыровак для беларускіх актывістаў_ак.

 

Што: прафесійны абмен для беларускіх грамадскіх актывістаў_ак
Дзе: Літва, Польша, Грузія.

Калі: 1 лістапада 2022 - 30 сакавіка 2023

Хто можа падавацца: актывісты_кі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і з-за мяжы

Дэдлайн падачы заявак: 30 верасня 2022 г.

 

Пра праграму

Стажыроўкі накіраваныя на вывучэнне паспяховых практык арганізацый  у сферах сумежных з вашай і пераасэнсаванне беларускімі актывістамі_камі сваёй дзейнасці.

У якасці прымаючай арганізацыі можна разглядаць замежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у той жа сферы, што і ваша арганізацыя,  і беларускія перамешчаныя/часткова перамешчаныя арганізацыі.

Калі вы дакладна ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку – вам неабходна атрымаць ад іх згоду і пасля запоўніць форму на ўдзел у праграме.

Калі вы яшчэ не вызначыліся ці не ведаеце, у якой арганізацыі можна прайсці стажыроўку – вы можаце запоўніць нашу анкету без пазнакі арганізацыі, а мы дапаможам яе адшукаць.

Стажыроўкі пройдуць у Літве, Польшчы і Грузіі (магчымы і іншыя краіны пры дадатковым абгрунтаванні).

Ад кожнай арганізацыі ў стажыроўцы прымаюць удзел 2 чалавекі (1 з Беларусі і 1 рэлакаваны/ая, аднак у некаторых выпадках магчымыя выключэнні).

Стажыроўка разлічаная на 20 дзён. Пры патрэбе магчымыя сумяшчэнні анлайн і афлайн фарматаў праходжання стажыроўкі.

Размеркаванне часу і вызначэнне фармату праходжання стажыроўкі (цалкам вочнае або часткова дыстанцыйнае) вызначаецца арганізацыяй, якая прымае стажораў.

 

Якія выдаткі пакрывае праграма

Для ўдзельнікаў_ніц праграма кампенсуе расходы на транспарт, пражыванне, харчаванне, сувязь, страхоўку, тэсты на COVID і выдаткі на вакцынацыю (пры неабходнасці), мясцовы транспарт.

 

Што чакаецца ад арганізацыі, якая прымае стажораў_ак?

Мы чакаем, што прымаючая арганізацыя:

●      абмяркуе і ўхваліць план удзельніка_цы праграмы і будзе спрыяць яго рэалізацыі;

●      пры неабходнасці прадаставіць запрашэнне і іншыя дакументы для кандыдата_кі;

●      прадаставіць асабістае настаўніцтва і працоўную прастору;

●      падзеліцца ведамі і досведам.

 

Каляндар праграмы:

●      дэдлайн падачы заявак: 30 верасня 2022 г.;

●      да 10 кастрычніка ўсе заяўнікі_цы атрымаюць адказы;

●      найранейшы час пачатку стажыровак: 1 лістапада 2022 г..;

●      стажыроўкі павінны быць скончаныя не пазней за 30 сакавіка 2023 г..;

●      працягласць кожнай стажыроўкі: не больш за 20 дзён.

 

Як падацца
Калі вы ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку:

●      дамаўляецеся з арганізацыяй самастойна;

●      запаўняеце анлайн-заяўку;

●      чакаеце вынікаў адбору.

Калі вы не ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку ці не атрымалі згоды ад арганізацыі, з якой дамаўляліся:

●      запаўняеце анлайн-заяўку;

●      чакаеце вынікаў адбору.

Якія заяўкі атрымаюць падтрымку

Заяўнікі_цы павінны мець дакладнае ўяўленне аб тым, чаго яны хочуць дасягнуць у ходзе запланаванай стажыроўкі. Яны могуць прапанаваць у сферы зацікаўленасці сваёй арганізацыі, над якой будуць працаваць з прымаючай арганізацыяй.

 

Калі ў вас засталіся пытанні – пішыце на Stazhirouki.2022@gmail.com

Глядзiце таксама

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 лістапада 2024, 10:08
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 верасня 2024, 09:23
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 жніўня 2024, 12:24
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 ліпеня 2024, 11:00
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці