Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае на праграму стажыровак для беларускіх актывістаў_ак.
Што: прафесійны абмен для беларускіх грамадскіх актывістаў_ак
Дзе: Літва, Польша, Грузія.
Калі: 10 сакавіка 2023 — 30 чэрвеня 2023
Хто можа падавацца: актывісты_кі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і з-за мяжы
Дэдлайн падачы заявак: 31 студзеня 2023 г.
Пра праграму
Стажыроўкі накіраваныя на вывучэнне паспяховых практык арганізацый у сферах сумежных з вашай і пераасэнсаванне беларускімі актывістамі_камі сваёй дзейнасці.
У якасці прымаючай арганізацыі можна разглядаць замежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у той жа сферы, што і ваша арганізацыя, і беларускія перамешчаныя/часткова перамешчаныя арганізацыі.
Калі вы дакладна ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку – вам неабходна атрымаць ад іх згоду і пасля запоўніць форму на ўдзел у праграме.
Калі вы яшчэ не вызначыліся ці не ведаеце, у якой арганізацыі можна прайсці стажыроўку – вы можаце запоўніць нашу анкету без пазнакі арганізацыі, а мы дапаможам яе адшукаць.
Стажыроўкі пройдуць у Літве, Польшчы і Грузіі (магчымыя і іншыя краіны пры дадатковым абгрунтаванні).
Ад кожнай арганізацыі ў стажыроўцы бяруць удзел 2 чалавекі (1 з Беларусі і 1 рэлакаваны/ая, аднак у некаторых выпадках магчымыя выключэнні).
Стажыроўка разлічаная на 20 дзён. Пры патрэбе магчымыя сумяшчэнні анлайн і афлайн фарматаў праходжання стажыроўкі.
Размеркаванне часу і вызначэнне фармату праходжання стажыроўкі (цалкам вочнае або часткова дыстанцыйнае) вызначаецца арганізацыяй, якая прымае стажораў.
Якія выдаткі пакрывае праграма
Для ўдзельнікаў_ніц праграма кампенсуе расходы на транспарт, пражыванне, харчаванне, сувязь, страхоўку, тэсты на COVID і выдаткі на вакцынацыю (пры неабходнасці), мясцовы транспарт.
Што чакаецца ад арганізацыі, якая прымае стажораў_ак?
Мы чакаем, што прымаючая арганізацыя:
● абмяркуе і ўхваліць план удзельніка_цы праграмы і будзе спрыяць яго рэалізацыі;
● пры неабходнасці прадаставіць запрашэнне і іншыя дакументы для кандыдата_кі;
● прадаставіць асабістае настаўніцтва і працоўную прастору;
● падзеліцца ведамі і досведам.
Каляндар праграмы:
● дэдлайн падачы заявак: 31 студзеня 2023 г.;
● да 10 лютага ўсе заяўнікі_цы атрымаюць адказы;
● найранейшы час пачатку стажыровак: 10 сакавіка 2023 г..;
● стажыроўкі павінны быць скончаныя не пазней за 30 чэрвеня 2023 г..;
● працягласць кожнай стажыроўкі: не больш за 20 дзён.
Як падацца
Калі вы ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку:
● дамаўляецеся з арганізацыяй самастойна;
● запаўняеце анлайн-заяўку;
● чакаеце вынікаў адбору.
Калі вы не ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку ці не атрымалі згоды ад арганізацыі, з якой дамаўляліся:
● запаўняеце анлайн-заяўку;
● чакаеце вынікаў адбору.
Якія заяўкі атрымаюць падтрымку
Заяўнікі_цы павінны мець дакладнае ўяўленне аб тым, чаго яны хочуць дасягнуць у ходзе запланаванай стажыроўкі. Яны могуць прапанаваць у сферы зацікаўленасці сваёй арганізацыі, над якой будуць працаваць з прымаючай арганізацыяй.
Калі ў вас засталіся пытанні – пішыце на Stazhirouki.2022@gmail.com