Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту»

12 лістапада 2018, 10:55
Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту»

У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? У вас ёсць ідэя, але няма партнёраў, і вы не ведаеце, дзе іх шукаць? У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнёры, але не ведаеце, дзе і як знайсці падтрымку? У вас няма альбо зусім малы досвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю? Калі перад вамі паўсталі такія пытанні – прыміце ўдзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту».

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?

У першую чаргу трэнінгі разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі ў межах конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ 6 лістапада 2018 года, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга.

Што дасць трэнінг?

У рамках трэнінга ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць растлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі; набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэта, асноўных прынцыпаў справаздачнасці, атрымаць каштоўныя каментары і парады з боку экспертаў наконт пераўтварэння ўласнай ідэі ў жыццяздольны праект і пошуку партнёраў.

Таксама ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі абвешчанага конкурсу праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на ўзніклыя пытані.

Як трапіць на трэнінг?

Адбор удзельнікаў будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым прыняць удзел у трэнінгу трэба запоўніць анлайн-анкету не пазней за 03 снежня 2018 года.

Увесь трэнінг будзе праходзіць з 20 па 22 снежня 2018 г, пачатак трэнинга з 11:00, 20 снежня.

Дзе: Вільнюс, Гатэль: Corner Hotel, вул.T. Ševčenkos  16.
Арганізатар: Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава

Калі ў вас узнікнуць пытанні, звяртайцеся да нас па адрасе assistantminsk@gmail.com.

Глядзiце таксама

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 лістапада 2024, 10:08
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 верасня 2024, 09:23
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 жніўня 2024, 12:24
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 ліпеня 2024, 11:00
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці