Трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак у верасні 2022 года

23 жніўня 2022, 07:04
Трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак у верасні 2022 года

У верасні 2022 года БДПЧ правядзе трохдзённыя трэнінгі, анлайн або афлайн, для ахвочых навучыцца распрацоўваць праекты і пісаць праектныя заяўкі.

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае набор удзельнікаў і ўдзельніц на трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак. Трэнінгі адбудуцца ў верасні 2022 года. Будзе два фарматы правядзення трэнінга: анлайн і афлайн. Ахвочым удзельнічаць трэба абраць адзін з фарматаў трэнінгаў.

Трэнінгі ахопліваюць наступныя тэмы:

  • логіка планавання праектаў;

  • ператварэнне ідэі ў жыццяздольны праект;

  • навыкі складання якаснай праектнай заяўкі;

  • парады ад экспертаў і экпертак.

БДПЧ ладзіць два тренінгі; можна ўдзельнічаць толькі ў адным з іх:

1.     Афлайн-трэнінг 9-11 верасня для тых, хто знаходзіцца ў Вільні або мае магчымасць прыехаць за уласны кошт. Транспартныя выдаткі і пражыванне падчас трэнінгу не будуць пакрывацца арганізатарамі.

2.     Анлайн-трэнінг,  які будзе складацца з трох сесій 16, 22 і 27 верасня.

Прграма і іншая падрабязная інфармацыя пра трэнінгі будзе дасланая адабраным удзельнікам і ўдзельніцам.

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?

Да ўдзелу ў трэнінгах запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека і маюць недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга. Перавага будзе наддавацца тым, хто яшчэ не прымаў удзел у падобным навучанні.

Як трапіць на трэнінг?

Адбор удзельнікаў і ўдзельніц будзе праходзіць на конкурснай аснове.

Ахвочым прыняць удзел у трэнінгу ў Вільні 9-11 верасня неабходна запоўніць заяўку па спасылцы не пазней за 29 жніўня. Пра вынікі адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц мы паведамім не пазней за 1 верасня. Звярніце ўвагу, арганізатары НЕ пакрываюць транспартныя выдаткі і пражыванне падчас трэнінгу.

Каб далучыцца да анлайн-трэнінгу 16, 22 і 27 верасня, запоўніце форму заяўкі да 2 верасня (уключна). Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 5 верасня.

Кантакты

Па пытаннях, звязаных з удзелам у трэнігах, звяртайцеся па электроннай пошце capacity@belhumanrights.house.

Глядзiце таксама

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 лістапада 2024, 10:08
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 верасня 2024, 09:23
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 жніўня 2024, 12:24
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 ліпеня 2024, 11:00
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці