Тыдзень супраць катаванняў-2023. Праграма імпрэзаў

22 чэрвеня 2023, 17:56
Тыдзень супраць катаванняў-2023. Праграма імпрэзаў

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі сумесна з "Прававой ініцыятывай", Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, ініцыятывай dissidentby, "Свабодным тэатрам", Музеем вольнай Беларусі, НАУ і іншымі ініцыятывамі запрашаюць прыняць удзел у імпрэзах тыдня супраць катаванняў-2023 з 19 па 26 чэрвеня.

Сёлета імпрэзы праходзяць у самых розных фарматах — спектаклі, перформансы, квізы, кінапрагляды, лекцыі, прэзентацыі.

ВІЛЬНЯ

20.06, аўторак

Квіз "PRAVO NAPRAVO", прысвечаны праву на абарону ад катаванняў

Мы лічым, што складаныя тэмы важна і трэба прасоўваць любымі спосабамі, а гульнявой фармат дапамагае лепш разабрацца ў тэме і больш запомніць. Таму прапануем прыняць удзел у квізе "PRAVO NAPRAVO", прысвечаным праву на абарону ад катаванняў! Калі вы даўно хацелі разабрацца ў гэтай тэме, але не ведалі, як падступіцца — прыходзьце на наш квіз! Абяцаем шмат новых фактаў і цікавых пытанняў у прыязнай атмасферы паб-квіза.

Арганізатары: "Прававая ініцыятыва" і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі
Адрас: Вільня, бар Būsi trečias, вул. Totorių, 18
Калі: 20.06, аўторак, 19: 00
Як прыняць удзел: зарэгістраваць сваю каманду.

21.06, серада

Дзень адчыненых дзвярэй і гукавая інсталяцыя ў літоўскім музеі акупацыі і барацьбы за свабоды

Падчас гукавой інсталяцыі ў Літоўскім музеі акупацыі і барацьбы за свабоду вы зможаце на сабе адчуць тое, што зведалі тысячы беларусаў. Залы гэтага музея калісьці былі камерамі, дзе сапраўды гэтак жа іншыя тыраны спрабавалі зламаць волю, сумленнасць і веру іншых людзей. Мы паставілі ў "камерах" калонкі, у якіх гучаць кавалачкі апавяданняў людзей, якія асабіста сутыкнуліся з машынай гвалту пад назвай рэжым Лукашэнкі. Усё гэта — рэальныя людзі, якіх задакументаваў Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі.

Гісторыі агучваюць: актрыса Крысціна Дробыш, журналіст Сяргей Шупа, гукарэжысёрка Валерыя Аўчыннікава, музыкант Павел Гарадніцкі. У музычным афармленні использоваы фрагменты твораў Альфрэда Шнітке.

Арганізатары: "Прававая ініцыятыва" і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі
Адрас: Вільня, Музей акупацыі і барацьбы за свабоду, Aukų g., 2A
Калі: 21.06, серада, 10:00–18: 00
Як прыняць удзел: вольны ўваход на працягу ўсяго дня.

22.06, чацвер

Перформанс«375 0908 2334. THE BODY YOU ARE CALLING IS CURRENTLY NOT AVAILABLE»

Перформанс «375 0908 2334. The body you are calling is currently not available» быў створаны ў знак пратэсту супраць рэпрэсій, дыктатуры, страху і стрэсу. Гэта свайго роду запрашэнне адчуць сябе затрыманым у Беларусі, фізічна перажыць бяспраўе, праз якое прайшло больш за 40 тысяч беларусаў і працягваюць праходзіць штодня.

Каманда: Сяргей Шабохін (аўтар ідэі, рэжысёр, мастак), Ігар Шугалееў (аўтар ідэі, выканаўца), Аляксандра Кананчанка (відэамастак, фатограф), Марына Дашук (прадзюсерка).

Арганізатары: "Прававая ініцыятыва" і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі
Адрас: Вільня, клуб Kablys, Kauno g. 5
Калі: 22.06, чацвер, 20: 0
Як прыняць удзел: запоўніць форму рэгістрацыі.

23.06, пятніца

Кінапрагляд трылогіі "БЕЛАРУСЬ" і сустрэча з рэжысёрам

Тры дакументальныя фільмы пра падзеі 2020 года — «Калі кветкі не маўчаць», «Што мы будзем рабіць заўтра?», «Чым я магу вам дапамагчы?». Пасля прагляду адбудзецца сустрэча з рэжысёрам часткі «Што мы будзем рабіць заўтра?» Максімам Шведам.

Арганізатары: "Прававая ініцыятыва" і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі
Адрас: Вільня, кінатэатр Pasaka, Šv. Ignoto g. 4
Калі: 23.06, Пятніца, 19: 00
Як прыняць удзел: запоўніць форму рэгістрацыі.

26.06, панядзелак

Імпрэза "Спадчына садыстаў" у Вільні. Праводзім паралелі паміж Беларуссю цяпер і Літвой часоў СССР

З чым часцей за ўсё асацыюецца Беларусь у апошнія тры гады? Два словы — катаванні і рэпрэсіі. Штодня праваабаронцы і журналісты атрымліваюць інфармацыю аб тым, як сілавікі здзекуюцца з людзей: ад збіцця, якім, на жаль, ужо нікога не здзівіш, да выдасканаленага маральна-псіхалагічнага ціску. Многія лічаць, што ў гэты маральна-прававы штопар наша краіна ўпала толькі нядаўна. Аднак катаванні ў Беларусі — гэтая глыбокая спадчына садыстаў з часоў Савецкага саюза.

26 чэрвеня, у Міжнародны дзень супраць катаванняў, Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае асэнсаваць гэты феномен. На нашай імпрэзе мы паспрабуем разабрацца, чаму ў сённяшняй Беларусі катаванні сталі штодзённасцю, чым Беларусь падобная да Літвы часоў СССР, як пераклікаецца сённяшні гвалт у нашай краіне са здзекамі над літоўскім народам шматгадовай даўніны і што рабіць з садыстамі, калі сітуацыя зменіцца.

У палілогу будуць удзельнічаць:

  1. Раса Чэпайцене — прафесарка Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕДУ, вядомы гісторык культуры, саветалагіня, старшая навуковая супрацоўніца Інстытута гісторыі Літвы.

  2. Алег Груздзіловіч — журналіст, пісьменнік, былы палітычны зняволены.

  3. Павал Сапелка — праваабаронца, юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Арганізатар: Праваабарончы цэнтр "Вясна"
Адрес: Вільня, Imaguru Startup Hub, Vytenio g. 18.
Когда: 26.06, панядзелак, 18:30
Как принять участие: уваход вольны.

ВАРШАВА

20.06, вторник

П’еса «Мора Хрысціны»

«Мора Хрысціны» — гэта п’еса аб падзеях 9-14 жніўня ў беларускіх РАУСах. Гвалт, зверства і забойствы свайго народа, аб якіх мы не маем права забываць. Сёння, калі Украіна больш за год ахоплена вайной, якая забівае тысячы людзей, нельга забываць і аб іншай – «ціхай» вайне ў Беларусі, якая доўжыцца вось ужо трэці год. Аб вайне дыктатара Лукашэнкі з уласным народам. Пра першыя дні пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, з якіх пачалася гэтая вайна, распавядае новая беларуская п’еса «Мора Хрысціны».

Героі п’есы, якія выступілі супраць скрадзеных выбараў, і трапілі за краты, сутыкаюцца ў жорсткім канфлікце з сілавікамі — слугамі дыктатара. Героі праходзяць праз жудасныя катаванні і здзекі, у той час, як для міліцыянераў гэта — звычайны працоўны дзень. Дзень, у які беларускае грамадства раскалола напалам глыбокая прорва

Каманда: Сяргей Гірыт (аўтар), Андрэй Новік (рэжысёр)
Акторы: Ігар Сігоў, Валерыя Сігова, Аляксей Сапрыкін, Мікалай Стонька, Улад Фядуковіч, Максім Шышко, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч, Андрэй Бардухаеў-Арол.

Арганізатары: Team Theatre
Адрас: Музей Вольнай Беларусі, Варшава, ul. Foksal, 11
Калі: 20.06, аўторак, 19:00 (працягласць — 90 хвілін)
Ценз: 18+
Мова: беларуская, украінская, расейская (з польскімі субтытрамі)
Як узяць удзел: зарэзерваваць месца (donation)

23.06, пятница

Кінапрагляд дакументальнага фільму «Беларускі працэс»

Дакументальныфільм «Беларускі працэс» (2023) — гэтагісторыі трох людзей, якія сталі ахвярамі катаванняў у беларускіх турмах падчас падаўлення дэмакратычнай рэвалюцыі, і цяпер імкнуцца пераадолець траўматычны досвед, а таксама дабіваюцца суда для сваіх катаў.

Каманда: Максім Буйніцкі (аўтар сцэнарыя і рэжысёр), Арцём Праскаловіч (прадзюсар), Пшэмыслаў Енкаш (аператар), Марыюш Рыхлоўскі (аператар), Кацпер Земба (аператар), Уршуля Буцка (мантаж), Пётр Галашэўскі (гукааператар), Ганна Рок (гукааператар), Павел Ушыньскі (гукарэжысёр), Славамір Вітэк (карэкцыя колераў), Анастасія Рыдлеўская (аўтарка постэра)
Акторы: Вольга Паўлава, Андрэй Данілеўскі, Кацпер Сяніцкі, Міхаіл Кірылюк, Томаш Віліньскі і іншыя.

Арганізатары: Народнае Антыкрызіснае Упраўленне і Музей Вольнай Беларусі
Адрас: Музей Вольнай Беларусі, Варшава, вул.Foksal 11
Калі: 23.06, пятніца, 19:00
Як узяць удзел: вольны ўваход.

24.06 і 25.06, субота і нядзеля

Спектакль Свабоднага тэатра «Паслядзяцінства. Паслябегства»

«Паслядзяціства» – гэта гісторыі беларускіх і ўкраінскіх дзяцей, якія перажылі вымушаную эміграцыю (некаторыя нават двайную) і ўцяклі ад вайны разам са сваімі бацькамі. Прэмʼера ж спектаклю – які не толькі пра гэта, а можа быць нават зусім не пра гэта – не змагла пакінуць бацькоў абыякавымі.

Арганізатары: Правовая инициатива и Свабодны тэатр
Адрас:  Музей Вольнай Беларусі, Варшава, ul. Foksal, 11
Калі: 24.06, субота і 25.06, нядзеля, 18:00

26.06, панядзелак

"Мне яшчэ пашанцавала". Чытанне ў Варшаве акторамі і акторкамі катавальных гісторый

26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Таксама падчас мерапрыемства можна будзе падпісаць з "Майстэрняй паштовак салідарнасці" лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).

Чытаць гісторыі пад музыку Эрыка Арлова-Шымкуса будуць беларускія акторы і акторкі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Дар'я Новік, Андрэй Саўчанка, Канстанцін Шульга, Юлія Шаўчук.

Дзе: Варшава, прастора "Пад жырандоляй" (Hoża 41, lok 2);
Калі: 26-га чэрвеня, збор і падпісанне лістоў палітвязням пачнецца ў 19:00, а чытанне гісторый — у 20:00;
Як узяць удзел: Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы.

На ютуб-канале «Вясны» ў 19:00 па Беларусі пачнецца анлайн-трансляцыя чытання па спасылцы.

"Мне яшчэ пашанцавала". Чытанне ў Варшаве акторамі і акторкамі катавальных гісторый

26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Таксама падчас мерапрыемства можна будзе падпісаць з "Майстэрняй паштовак салідарнасці" лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).

ПОЗНАНЬ

22.06, чацвер

Майстар-клас "Праваабарона ў дзеянні"

"Мы раскажам пра асноўныя выклікі для праваабаронцаў у сферы палітычнага пераследу, а таксама пагаворым пра механізмы іх вырашэння. Акрамя гэтага, мы разам з вамі ў гэты ж дзень станем часткай вырашэння праблем. Прыходзьце за новымі ведамі і практыкай!"

Арганізатары: DISSIDENT.BY
Адрас: бар "MY", Fredry 5/ 3a, Poznań
Калі: 22.06, чацвер, 18: 00
Як прыняць удзел: вольны ўваход

ТБІЛІСІ

21.06, серада

Квіз "PRAVO NAPRAVO", прысвечаны праву на абарону ад катаванняў

Адрас: Бетлемі, 23
Калі: 21.06, Серада, 19: 00
Як прыняць удзел: зарэгістраваць сваю каманду

АНЛАЙН

25.06, нядзеля

Анлайн-лекцыя Імке Хансен «як падтрымаць людзей з вопытам катаванняў»

Доўгі час катаванні здаваліся чымсьці, што адбываецца ў іншых месцах, не з'яўляючыся часткай Еўропы. Гэта змянілася з масавымі рэпрэсіямі ў Беларусі і вайной Расіі супраць Украіны. У цяперашні час катаванні адбываюцца прама тут, з людзьмі вакол нас, і мы павінны з гэтым змагацца. Для гэтага неабходна, але недастаткова распрацаваць дзяржаўную палітыку і праграмы аднаўлення. Нам трэба павысіць нашу кампетэнтнасць у падтрымцы людзей, якія перажылі траўму, на індывідуальным узроўні. Лекцыя дасць уяўленне аб тым, як мы можам стаць больш дасведчанымі і спагаднымі ў адносінах да людзей, якія перажылі катаванні.

  • Як цела сігналізуе аб траўматызацыі?

  • Як пражываць траўму і прыбраць трыгеры?

  • Як, маючы вопыт гвалту, аднавіць давер і сувязь з іншымі людзьмі?

  • Як прапаноўваць і даваць падтрымку такім людзям?

  • У чым сутнасць падтрымкі?

  • Як беражліва дапамагаць?

Лекцыя будзе карысная як людзям, якія перажылі катаванні, так і членам іх сем'яў, блізкім, сябрам, калегам, якія дапамагаюць практыкам, а таксама праваабаронцам, журналістам, дакументатарам і іншым спецыялістам, якія працуюць у гэтай тэме.

Лектарка: Імке Хансен —травмотерапевтка, праваабаронца і доктар філасоўскіх навук з Германіі. Мае 8 гадоў вопыту аказання псіхасацыяльнай дапамогі на перадавой ва Украіне і ў кантэксце рэпрэсій у Беларусі.
Арганізатары: Прававая ініцыятыва, Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, FENIKS
Фармат: анлайн
Калі: 25.06, нядзеля, 12: 00 (Мінск / Вільня)

Афіша на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці