Уручаная прэмія “Праваабарончага альянсу” у галіне правоў чалавека

17 снежня 2009, 17:55
Уручаная прэмія “Праваабарончага альянсу” у галіне правоў чалавека

9 снежня у Менску прайшло ўручэнне штогадовай прэміі у галіне правоў чалавека. Прэмія заснаваная зарэгістраванай у Літве арганізацыяй “Праваабарончы альянс”. Двое з трох лаўрэатаў сёлетняй прэміі – выпускнікі адукацыйнага праекта сеткі Дамоў правоў чалавека.

У гэтым годзе цырымонія была прымеркаваная да 61-ай гадавіны падпісання Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Прэмія ўручалася ў трох намінацыях: лепшаму праваабаронцу (яе атрымаў Раман Кісляк), адвакату (лаўрэатам стаў Павал Сапелка) і журналісту (супрацоўнік “Радыё Свабода” Алег Груздзіловіч, на фота зправа).  На думку арганізацыі, гэтыя людзі ўнеслі найвялікшы ўнёсак у выкананне правоў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе.

Адметна, што два лаўрэаты сёлетняй прэміі – Раман Кісляк і Павал Сапелка – выпускнікі першага этапу праекта “Імплементацыя дэ-факта міжнародных абавазкаў Рэспублікі Беларусь у галіне грамадзянскіх правоў і свабод” у межах праграмы “Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці” – адукацыйнага праекта сеткі Дамоў правоў чалавека.

Акрамя таго, у 2008 годзе лаўрэатам прэміі стаў Барыс Звозскаў, прадстаўнік віленскага Дома правоў чалавека, а таксама адвакат Тамара Сідарэнка і супрацоўнік газеты “Наша Ніва” Сямён Печанко.

Як адзначыла кіраўнік “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова, прэмія як такая з’яўляецца хутчэй сімвалічнай, яна павінна спрыяць развіццю далейшай дзейнасці ў галіне правоў чалавека.

Ці так гэта, мы вырашылі пацікавіцца ў сёлеташняга лаўрэата ў намінацыі “Лепшы праваабаронца” Рамана Кісляка.

–Як Вы лічаце, прэміі падобнага кшталту папулярызуюць тэму правоў чалавека, у прыватнасці, у Беларусі?

–Безумоўна, такія мерапрыемствы, прэміі папулярызуюць тэму правоў чалавека ў Беларусі. На маю думку, асабліва важным з’яўляецца тое, што адзначаецца праца ў сферы правоў чалавека, але не толькі праваабаронцаў, але і прафесійных адвакатаў, журналістаў. Іх праца вельмі важная для абароны правоў чалавека. Тое, што “Праваабарончы альянс” адзначыў працу не толькі праваабаронцаў, але і адвакатаў, журналістаў, робіць гэтую прэмію яшчэ больш дастойнай.

–Для Вас асабіста ўзнагарода ў гэтым годзе – акт прызнання, ці яна, хутчэй, больш сімвалічная?

–Адна з справаў, якая прыгадвалася непасрэдна пры ўручэнні прэміі – справа Інгі Абрамавай, якая у 2009 годзе была зарэгістравана ў Камітэце ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын. Для рэгістрацыі гэтай справы праца вялася з 2007 года. Таму сама рэгістрацыя па гэтай новай для нас працэдуры стала першым прыемным момантам. А другім – уласна тое, што гэтая шматгадовая праца была ацэнена 9 снежня “Праваабарончым Альянсам”.

–Ці звязваеце Вы свой поспех з праграмай Дома правоў чалавека “Імплементацыя дэ-факта міжнародных абавазкаў Рэспублікі Беларусь у галіне грамадзянскіх правоў і свабод”, выпускніком якой з’яўляецца таксама і другі лаўрэат – Павал Сапелка? Ці была сама адукацыйная праграма карысная для Вас?

–Наколькі я ведаю, то адна з падстаў прысуджэння мне прэміі – гэта і таксама шэраг справаў, звязаных са смяротным пакараннем. Прававая праца па такіх складаных справах немагчымая без цеснага супрацоўніцтва праваабаронцаў, прафесійных адвакатаў і экспертаў ў сферы міжнароднай абароны правоў чалавека.

Таму праграма “Імплементацыя дэ-факта міжнародных абавазкаў Рэспублікі Беларусь у галіне грамадзянскіх правоў і свабод” зрабіла магчымым такое супрацоўніцтва. Несумненна, важна тут і тое, што гэтае супрацоўніцтва ў працэсе працы з канкрэтнымі справамі было эфектыўнае і мела поспех.

Глядзiце таксама

Пятнаццатая Прэмія праваабарончай супольнасці: трэці год не ў Беларусі, частка пераможцаў – у кратах
13 снежня 2023, 09:23
Пятнаццатая Прэмія праваабарончай супольнасці: трэці год не ў Беларусі, частка пераможцаў – у кратах
У Вільні ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. Прэмія, заснаваная 15 год таму, трэці год запар уручаецца не ў Беларусі, а частка яе намінантаў — у кратах за сваю праваабарончую і грамадскую дзейнасць.
"У праваабарончым асяроддзі маюць панаваць альтруізм і памкненне дапамагаць адно адному - а не канкурэнцыя і змаганне міжсобку"
10 снежня 2023, 10:36
"У праваабарончым асяроддзі маюць панаваць альтруізм і памкненне дапамагаць адно адному - а не канкурэнцыя і змаганне міжсобку"
Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці выступіў са зваротам і апублікаваў лонг-ліст намінантаў Прэміі.
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год
30 лістапада 2023, 12:02
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.
Новая намінацыя і іншыя змены ў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці
15 лістапада 2023, 15:04
Новая намінацыя і іншыя змены ў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці
Сёлета ў Праваабарончай прэміі з'явілася новая намінацыя: «Праваабарончая салідарнасць». Што гэта за намінацыя і ў адказ на які выклік яна была створаная?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці