Вакансія ў БДПЧ: Каардынатар накірунку працы "Развіццё патэнцыяла праваабарончых арганізацый грамадзянскай супольнасці"

25 мая 2023, 04:10
Вакансія ў БДПЧ: Каардынатар накірунку працы "Развіццё патэнцыяла праваабарончых арганізацый грамадзянскай супольнасці"

Тып пазіцыі (аб’ём занятасці): ад 50 %

Месца: Вільнюс, Літва

Пачатак працы: адразу па магчымасці.

Арганізацыя: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Узровень заробку: ад 1400 €/месяц (пры 100% занятасці) пасля аплаты падаткаў, у залежнасці ад вопыту і кампетэнцыяў.

Аб арганізацыі: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (БДПЧ) заснаваны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі ў 2006 годзе. Ён з’яўляецца сябрам Сеткі Дамоў правоў чалавека, якая аб’ядноўвае больш за 80 праваабарончых няўрадавых арганізацый у 14 Дамах розных краінаў. БДПЧ падтрымлівае і развівае беларускую праваабарончую супольнасць у межах чатырох стратэгічных кірункаў: адукацыя ў сферы правоў чалавека, узмацненне патэнцыяла праваабаронцаў і іх арганізацый, абарона і падтрымка праваабаронцаў і ахвяраў рэпрэсій, міжнароднае адвакатаванне.

Кароткае апісанне пазіцыі: каардынатар накірунку працы БДПЧ  “Развіццё патэнцыяла праваабарончых арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС)” (далей “каардынатар/ка”) адказвае за планаванне, развіццё, агульную каардынацыю, рэалізацыю, ацэнку і ўдзел у забеспячэнні рэсурсамі дзейнасці ў пазначаным накірунку. Дзейнасць ажыццяўляецца паводле стратэгічнага і аператыўнага планаў працы, а таксама асобных праектаў, у якіх каардынатар/ка можа выконваць адпаведныя мэнэджэрскія функцыі. Каардынатар/ка падпарадкоўваецца выканаўчаму дырэктару БДПЧ і праграмнаму мэнэджэру/цы.

АБАВЯЗКІ

  • Ува ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам БДПЧ і калегамі займацца стратэгічным планаваннем і развіццём кірунку па развіцці патэнцыяла беларускіх АГС, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека;

  • Падрыхтоўваць аперацыйныя (гадавыя) планы і справаздачы аб працы па накірунку; 

  • Удзельнічаць у падрыхтоўцы праектных заявак і напісанні справаздачаў па праектах , у межах якіх рэалізуецца дзейнасць накірунку, і супольна з выканаўчым дырэктарам і праграмным спецыялістам весці камунікацыю з донарамі;

  • Выконваць функцыі мэнэджэра праектаў, у рамках якіх рэалізуецца дзейнасць накірунку;

  • Адказваць за падрыхтоўку, актуальны стан і выкананне палітыкаў і палажэнняў, згодна з якімі ажжыцяўляецца дзейнасць у рамках накірунку;

  • Рыхтаваць інфармацыю і ўзаемадзейнічаць з кіраўніцтвам БДПЧ па пытаннях рэалізацыі працы па накірунку;

  • Пры неабходнасці, удзельнічаць у працы камітэтаў і іншых органаў, што прымаюць калегіяльныя рашэнні датычныя рэалізацыі дзейнасці ў рамках накірунку;

  • Арганізоўваць і праводзіць рабочыя сустрэчы персаналу для рэалізацыі дзейнасці ў рамках накірунку;

  • Ажыццяўляць прэзэнтатыўныя функцыі ад імя накірунку;

  • Арганізоўваць і ажыццяўляць маніторынг і ацэнку праграм і праектаў у межах накірунка (унутраную і вонкавую) ува ўзаемадзеянні з праграмным мэнэджэрам;

  • Узаемадзейнічаць з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі БДПЧ па пытаннях рэалізацыі дзейнасці ў рамках накірунку;

  • Выконваць іншыя функцыі ў межах арганізацыйнага і зместавага суправаджэння дзейнасці ў рамках накірунку.

ПАТРАБАВАННІ

  • Кандыдат павінны мець вышэйшую адукацыю; пажадана таксама – дадатковую адукацыю ў сферы развіцця арганізацый грамадзянскай супольнасці, праектнага і арганізацыйнага мэнэджмента і г.д  , валодаць ангельскай мовай на дастатковым для працы ўзроўні.

НЕАБХОДНЫЯ ДОСВЕД, ВЕДЫ І КАМПЕТЭНЦЫІ

  • Досвед кіраўнічай/мэнэджэрскай працы, у тым ліку кіравання праектамі ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці будзе перавагай.

  • Не менш за два гады досведу працы па планаванні і распрацоўцы, а таксама рэалізацыі навучальных праграм і іншых мерапрыемстваў па нарошчванні патэнцыялу.

  • Уменне праводзіць ацэнкі патрэбаў і арганізацыйнага патэнцыялу.

  • Навыкі распрацоўкі, правядзення і ацэнкі праграм навучальных мерапрыемстваў, грунтуючыся на прынцыпах і падыходах нефармальнай адукацыі.

  • Пажаданы досвед працы па арганізацыі і правядзенні конкурсаў па падтрымцы праектаў АГС.

  • Агульныя веды ў сферы правоў чалавека, у тым ліку аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

  • Інфармаванасць аб прававых і арганізацыйных умовах дзейнасці праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці.

  • Досвед узаемадзеяння, у тым ліку ў сетцы, кааліцыях і інш., з праваабарончымі і іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці таксама будзе перавагай.

  • Высока развітыя аналітычныя навыкі і навыкі арганізацыйнага планавання.

ТЭХНІЧНЫЯ НАВЫКІ

  • Устойлівыя навыкі карыстання прадуктамі MS Office/LibreOffice, паштовымі кліентамі, папулярнымі інтэрнэт-браўзерамі, мэсэнджэрамі; 

  • Пажадана: разуменне прынцыпаў і валоданне навыкамі бяспечнай камунікацыі.

Зацікаўленых просім даслаць CV і матывацыйны ліст (на беларускай, рускай ці ангельскай мове) на адрас  director@belhumanrights.house з пазнакай назвы вакансіі “Каардынацыя развіцця патэнцыялу” ў тэме.

Нават калі вы не адпавядаеце ўсім пералічаным патрабаванням, але маеце высокую матывацыю, заахвочваем вас падаць заяўку.

Таксама пазначце, калі ласка, прынамсі адну асобу, хто мог бы даць рэкамендацыю вашай кандыдатуры, з кантактамі (e-mail, мабільны нумар, мэсэнджэры).

Па змоўчанні мы пакідаем за сабой права адказаць на заяўку толькі ў выпадку яе адпаведнасці крытэрам і для запрашэння кандыдатаў на сумоўе.

Глядзiце таксама

БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
05 сакавіка 2024, 08:37
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае даследнікаў, якія зладзяць ацэнку праграмнай дзейнасці БДПЧ у 2021-2024 годзе.
БДПЧ абвяшчае конкурс грантаў для развіцця арганізацыйнага патэнцыялу
05 студзеня 2024, 10:17
БДПЧ абвяшчае конкурс грантаў для развіцця арганізацыйнага патэнцыялу
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, што працуюць з тэмамі правоў чалавека.
Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»
27 кастрычніка 2023, 11:06
Арганізацыйная падтрымка ад «РАДА»
Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» прызначана для аказання кароткатэрміновай дапамогі прадстаўнікам_цам моладзевых арганізацый і ініцыятыў, актывістам_кам моладзевага сектара, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу.
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
25 верасня 2023, 08:23
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці