Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па арганізацыйным развіцці

07 жніўня 2025, 11:41
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па арганізацыйным развіцці

Пазіцыя: Эксперт(ка) па арганізацыйным развіцці

Праект: Развіццё арганізацыйнага патэнцыялу БДПЧ

Працягласць: 13 працоўных дзён у верасні - снежні 2025

Тып занятасці: Кароткатэрміновы кансультант

Мэта пазіцыі: Удасканаленне арганізацыйнай структуры і прынцыпаў кіравання ў БДПЧ праз аналіз, распрацоўку новага рэгламента размеркавання адказнасцей і прыняцця рашэнняў і суправаджэнне ў працэсе змен.


Задачы і асноўныя абавязкі:

Аналіз бягучай структуры і працэсаў:

  • Апытанне супрацоўнікаў і вывучэнне дакументаў.

  • Выяўленне слабых месцаў у сістэме прыняцця рашэнняў і размеркавання адказнасці.

Распрацоўка новага рэгламенту размеркавання адказнасцей і прыняцця рашэнняў:

  • Стварэнне абноўленай арганізацыйнай структуры.

  • Фармалізацыя механізмаў прыняцця рашэнняў.

Стратэгічная сесія:

  • Прэзентацыя праекта рэгламента для абмеркавання і зацвярджэння з камандай і Радай БДПЧ.

Кансультацыі:

  • Суправаджэнне працэсу ўкаранення новай структуры і механізмаў прыняцца рашэнняў.

Патрабаванні да кваліфікацыі:

  • Мінімум 3 гады досведу ў сферы арганізацыйнага развіцця і кіравання зменамі.

  • Прафесійная дасведчанасць у дэмакратычным кіраванні НДА.

  • Добрае валоданне метадалогіямі аналізу арганізацыйных працэсаў.

  • Досвед у супрацоўніцтве з грамадзянскай супольнасцю.

  • Гнуткасць і адаптыўнасць у падыходах да працы.

Чаканыя вынікі:

  • Аналітычная запіска пра сільныя і слабыя бакі існуючай структуры.

  • Праект рэгламенту (з апісаннем размеркавання адказнасці і механізмаў прыняцця рашэнняў).

  • Прэзентацыйныя матэрыялы.

  • Пісьмовыя рэкамендацыі і справаздачы па кансультацыях.

Аўтарскае права і канфідэнцыйнасць:

Усе матэрыялы, распрацаваныя кансультантам(кай), з’яўляюцца ўласнасцю БДПЧ. Уся інфармацыя, атрыманая падчас работы, з’яўляецца канфідэнцыйнай.

Падача заяўкі:

Каб прапанаваць сваю кандыдатуру, калі ласка, дашліце CV з актуальнымі кантактамі не менш за двух асоб або арганізацый, якія могуць пацвердзіць ваш прафесійны досвед, а таксама пажаданы ганарар за працоўны дзень на program@belhumanrights.house да 22 жніўня 2025 года (уключна). Адабраныя кандыдаты/кандыдаткі будуць запрошаны на сумоўе да 1 верасня.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 студзеня 2026, 13:47
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 студзеня 2026, 19:16
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці