Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па кіраванні чалавечым патэнцыялам (HR)

07 жніўня 2025, 10:55
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па кіраванні чалавечым патэнцыялам (HR)

Пазіцыя: Эксперт(ка) па кіраванні чалавечым патэнцыялам (HR)

Праект: Развіццё арганізацыйнага патэнцыялу БДПЧ

Працягласць: да 21 працоўных дней у верасні - снежні 2025

Тып занятасці: Кароткатэрміновы кансультант

Мэта пазіцыі: Паляпшэнне сістэмы кіравання чалавечым патэнцыялам у БДПЧ праз дыягностыку патрэб, распрацоўку HR-інструментаў і кансультацыйную падтрымку каманды.


Задачы і асноўныя абавязкі:

Дыягностыка HR-працэсаў і патрэб:

  • Правядзенне апытання супрацоўнікаў.

  • Аналіз наяўных палітык, рэгламентаў і дакументаў.

  • Падрыхтоўка аналітычнай запіскі з рэкамендацыямі.

Распрацоўка HR-інструментаў і працэсаў:

  • Праграма індывідуальнага развіцця супрацоўнікаў.

  • Сістэма ацэнкі эфектыўнасці працы.

  • Сістэма матывацыі.

  • Механізм рэагавання на парушэнні ва ўнутранай камунікацыі.

Стратэгічная сесія:

  • Прэзентацыя і абмеркаванне прапанаваных інструментаў з камандай і Радай БДПЧ.

Кансультацыі:

  • Падтрымка ў распрацоўцы планаў індывідуальнага развіцця.

  • Кансультацыі па ўкараненні HR-працэсаў.

Патрабаванні да кваліфікацыі:

  • Мінімум 3 гады досведу ў HR-менеджменце або арганізацыйным развіцці.

  • Веданне сучасных метадаў ацэнкі і развіцця персаналу.

  • Досвед працы з НДА або міжнароднымі праектамі (пажадана).

  • Высокая эмацыйная ўстойлівасць і здольнасць падтрымліваць канструктыўны дыялог ва ўмовах павышанага напружання.

  • Гнуткасць і адаптыўнасць у падыходах да працы.

Чаканыя вынікі працы:

  • Аналітычная запіска па дыягностыцы.

  • Комплекс HR-інструментаў у пісьмовым выглядзе.

  • Распрацаваныя планы індывідуальнага развіцця супрацоўнікаў.

  • Прэзентацыйныя матэрыялы.

  • Запісы кансультацый і рэкамендацыі па ўкараненні.

Аўтарскае права і канфідэнцыйнасць:

Усе матэрыялы, распрацаваныя кансультантам(кай), з’яўляюцца ўласнасцю БДПЧ. Уся інфармацыя, атрыманая падчас работы, з’яўляецца канфідэнцыйнай.

Падача заяўкі:

Каб прапанаваць сваю кандыдатуру, калі ласка, дашліце CV з актуальнымі кантактамі не менш за двух асоб або арганізацый, якія могуць пацвердзіць ваш прафесійны досвед, а таксама пажаданы ганарар за працоўны дзень на program@belhumanrights.house да 22 жніўня 2025 года (уключна). Адабраныя кандыдаты/кандыдаткі будуць запрошаныя на сумоўе да 1 верасня.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026, 10:13
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
23 лютага 2026, 11:01
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
Эта практика не имеет правового основания и противоречит национальному и международному праву.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці