Выказваем рашучы пратэст пашырэнню сферы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі

29 сакавіка 2023, 10:06
Выказваем рашучы пратэст пашырэнню сферы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі

Заява прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці

28.03.2023

25 сакавіка 2023 года ўступіў у сілу Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», які чарговы раз за апошні год пашырыць сферу прымянення смяротнага пакарання. Згодна з дапаўненнямі ў артыкул 356 Крымінальнага кодэкса прадугледжваецца магчымасць прымяняць смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве, здзейсненую службовай асобай, якая займае адказнае становішча, службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца.

Нагадаем, 27 красавіка 2022 года ў Крымінальны кодэкс былі ўнесены змены, якія прадугледжваюць магчымасць прымяняць смяротнае пакаранне за замах на некаторыя злачынствы.

У сувязі з чарговым пашырэннем сферы прымянення смяротнага пакарання лічым неабходным звярнуць увагу на наступныя абставіны.

Пунктам 2 артыкула 6 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельніцай якога з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, прадугледжана, што смяротныя прысуды могуць выносіцца толькі за самыя цяжкія злачынствы. Камітэт па правах чалавека ў Заўвагах агульнага парадку № 36 тлумачыў, што тэрмін «самыя цяжкія злачынствы» павінен разумецца абмежавальна і азначаць толькі злачынствы крайняй цяжкасці, звязаныя з наўмысным забойствам. Таксама камітэт падкрэсліваў, што хоць дзяржавы-ўдзельніцы дамовы і не абавязаны адмяняць смяротнае пакаранне, тым не менш, яны абавязаны абмяжоўваць яго прымяненне, але ніяк не пашыраць.

Мы адзначаем, што грамадству не былі прапанаваны дакладныя абгрунтаванні неабходнасці пашырыць прымяненне смяротнага пакарання. Зыходзячы з каментарыя Нацыянальнага сходу, такія змены ўводзяцца «дзеля аказання стрымальнага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы са здрадай дзяржаве». Мы хочам зноў падкрэсліць пазіцыю праваабарончых арганізацый адносна таго, што не цяжар, а няўхільнасць пакарання з'яўляюцца стрымальным фактарам здзяйснення злачынстваў.

Нагадваем, што Рэспубліка Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, у якой прымяняецца смяротнае пакаранне. Мы асабліва занепакоеныя магчымасцю прымяняць смяротнае пакаранне ў якасці механізму палітычных рэпрэсій і застрашвання дзеля падаўлення свабоднага выказвання меркавання і адкрытай нязгоды з дзейнай уладай. Адзін з прыкладаў палітычна матываванага выкарыстання артыкула 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) – прысуд у дачыненні да вайскоўца, капітана Узброеных Сіл Беларусі Дзяніса Урада, асуджанага на 18 гадоў за перадачу грамадска значнай інфармацыі пра выкарыстанне ўзброеных сіл для падаўлення мірных пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Мы падкрэсліваем недапушчальнасць выкарыстання смяротнага пакарання і пагрозы яго прымянення як інструмента палітычнага ціску і выказваем занепакоенасць магчымымі злоўжываннямі з боку беларускіх уладаў, у прыватнасці, адвольным яго прымяненнем.

На падставе выкладзенага, яшчэ раз пацвярджаючы нашу пазіцыю ад 6 траўня 2022 года, мы патрабуем ад беларускіх уладаў:

  1. адмяніць не адпаведныя Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах палажэнні Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць магчымасць прымяняць смяротнае пакаранне за негвалтоўныя злачынствы, а таксама за замах на асобныя віды злачынстваў;

  2. строга і няўхільна забяспечваць выкананне сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, гарантуючы павагу права на жыццё;

  3. імкнуцца да поўнага выкаранення смяротнага пакарання, а не пашырэння вобласці яго прымянення, як гэта прадугледжана міжнароднымі стандартамі правоў чалавека.

Мы таксама заклікаем міжнародную супольнасць асудзіць прынятыя ў Крымінальны кодэкс змены, а таксама садзейнічаць іх адмене.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт

Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Беларуская асацыяцыя журналістаў

Lawtrend

Беларускі ПЭН

Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскага

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 верасня 2025, 17:55
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 жніўня 2025, 11:37
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 жніўня 2025, 11:27
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 жніўня 2025, 11:24
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці