Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае набор на праграму па распрацоўцы якасных мерапрыемстваў нефармальнай адукацыі і навучанню эфектыўнай трэнерскай працы. Праграма гібрыдная: вас чакае тры афлайн-сустрэчы ў Вільні і анлайн-занятасць паміж імі.
Пра што праграма
Каротка – пра тое, як быць эфектыўным_ай трэнерам_кай і ствараць якасныя навучальныя праграмы. Вось чым будзеце займацца:
· павывучаеце падрабязна розныя фарматы адукацыйных мерапрыемстваў
· патрэніруецеся ў практыкаваннях для ўзаемадзеяння з навучальнай групай
· папрацуеце з запытамі замоўцаў трэнінгаў і выяўленнем адукацыйных патрэбаў аўдыторыі
· распрацуеце і правядзеце свае навучальныя планы і трэнінгі
· пазнаёміцеся з арганізацыямі-замоўцамі, для якіх магчыма правесці вашыя трэнінгі
Эксперты_кі забяспечаць вам ментарскую падтрымку і дэталёвую зваротную сувязь на працягу ўсёй праграмы.
Для каго праграма
Запрашаем усіх, хто звязаны з нефармальнай адукацыяй і навучаннем іншых людзей. Праграма падыдзе тым, хто:
· праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы ў моладзевым сектары і жадае атрымаць спецыялізацыю трэнера_кі;
· з’яўляецца экспертам_кай у нейкай сферы і хоча перадаваць свае веды і навыкі іншым.
Напрыканцы праграмы вы атрымаеце сертыфікаты.
З чаго складаецца праграма
Падрабязны расклад праграмы даступны па спасылцы.
Арганізатары запланавалі для ўдзельнікаў супольную анлайн-працу і тры сустрэчы ў Вільні. Будзе шмат практыкі: падчас праграмы мы дапаможам вам распрацаваць і правесці два трэнінга.
Афлайн будзем сустракацца ў жніўні, лістападзе і лютым.
Усі блокі праграмы – анлайн і афлайн – абавязковыя для ўдзелу. Калі ласка, ацаніце свае магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.
Што будзе на першым афлайн-інтэнсіве
7-11 жніўня – даты першай сустрэчы ў Вільні. Даты могуць адрознівацца на дзень-два ў той ці іншы бок у залежнасці ад вашага месцазнаходжання і часу, які будзе патрэбны вам, каб дабрацца да мерапрыемства.
Вось якія тэмы будзем разглядаць на першым інтэнсіве:
· агульныя паняткі і падыходы нефармальнай адукацыі
· запыты замоўцаў трэнінгаў і выяўленне адукацыйных патрэбаў аўдыторыі
· распрацоўка адукацыйнай праграмы, яе мэты і задачы, логіка тэматычных блокаў
Дэдлайн прыняцця заявак – 2 ліпеня ўключна.
Рэгістрацыя: https://forms.gle/2riT66W6cuJLzAHw9
Арганізатары_кі звяжуцца з адабранымі ўдзельнікамі_цамі 7 ліпеня.
Ёсць пытанні? Пішыце на study.help@rada.fm.