Як зарэгістраваць некамерцыйную арганізацыю? Крок за крокам з новым дапаможнікам

10 сакавіка 2021, 15:32
Як зарэгістраваць некамерцыйную арганізацыю? Крок за крокам з новым дапаможнікам

Да 31 сакавіка можна бясплатна замовіць па пошце выпраўленую і дапоўненую рэдакцыю дапаможніка пра рэгістрацыю некамерцыйных арганізацый аўтарства Вольгі Смалянкі, дырэктара Цэнтра прававой трансфармацыі.

Создание некоммерческих организаций в Беларуси: правовые аспекты / Ольга Смолянко. — 4-е изд., испр. и доп. — Минск, 2020. — 292 с.

У кнізе прадстаўленыя параўнальныя характарыстыкі і асноўныя адрозненьні найбольш папулярных арганізацыйна-прававых формаў НКА: грамадскіх аб’яднанняў, фондаў і ўстановаў.

Для кожнай з гэтых формаў у дапаможніку растлумачаны парадак рэгістрацыі і актуальная практыка, дадзеныя ўзоры статутаў, пратаколаў і іншых дакументаў, якія патрэбныя для дзяржаўнай рэгістрацыі.

Асобна разгледжаныя пытанні вызначэння назвы НКА, атрымання юрадраса і першачарговых дзеянняў пасля рэгістрацыі.

Першае выданьне дапаможніка пабачыла свет у 2009 годзе дзякуючы супрацы Асамблеі НДА з Цэнтрам прававой трансфармацыі датычна садзейнічання рэгістрацыі ў Беларусі новых арганізацый грамадзянскай супольнасці.

З таго часу гэты дапаможнік зрабіўся, бадай, найбольш папулярнай кнігай у галіне беларускага некамерцыйнага права. Дзякуючы выкладзеным у кнізе парадам шматлікія беларускія няўрадавыя ініцыятывы атрымалі магчымасьць зрабіць усвядомлены выбар належнай арганізацыйнай формы для рэгістрацыі і, пісьменна падрыхтаваўшы дакумэнты, атрымаць легальны статус.

Мінулае, 3-е выданьне дапаможніка з'явілася ў 2015 годзе, і з таго часу заканадаўства і практыка істотна змяніліся. Новая рэдакцыя дапаможніка ўтрымлівае актуальную інфармацыю і грунтуецца на дзеючых актах заканадаўства, а таксама мае спасылкі на магчымыя новаўвядзенні згодна з запланаванымі законапраектамі.

Каб замовіць кнігу, да 31 сакавіка запоўніце анлайн-анкету.

Глядзiце таксама

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 лістапада 2024, 10:08
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 верасня 2024, 09:23
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 жніўня 2024, 12:24
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
15 ліпеня 2024, 11:00
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»
Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці