Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае на серыю анлайн-варкшопаў, прысвечаных тэме мэнэджмента арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) ў часы крызіса.
Па выніках мерапрыемстваў удзельнікі і ўдзельніцы:
· даведаюцца, якія інструменты можна выкарыстоўваць для ацэнкі рызыкаў як можна рэагаваць на іх;
· зразумеюць, на якім этапе жыццёвага цыкла знаходзіцца арганізацыя, якія ўнутраныя крызісы верагодныя на гэтым этапе;
· абмяркуюць, якія стылі лідэрства працуюць у часы крызіса і як стаць больш эфектыўным лідэрам у перыяд перамен;
· зразумеюць, якія фактары дапамагаюць камандзе не выгараць і як выбудаваць сістэму падтрымкі супрацоўнікаў і валанцёраў;
· змогуць спланаваць дзеянні сваёй АГС, каб перажыць крызіс з мінімальнымі стратамі.
Серыя варкшопаў складаецца з чатырох заняткаў:
1. Ацэнка і кіраванне рызыкамі, 4 траўня (чацвер)
2. Крызісы на розных этапах жыцця арганізацыі і як з імі спраўляцца, 5 траўня (пятніца)
3. Лідэрства падчас крызісу, 8 траўня (панядзелак)
4. Як падтрымаць каманду арганізацыі падчас крызісу, 10 траўня (серада).
Час правядзення мерапремстваў: 17:00 – 19:00 па беларускім/літоўскім часе.
Як будуць праходзіць заняткі?
Варкшопы будуць праходзіць у Zoom у фармаце практычных заняткаў
Падчас заняткаў мы заклікаем, але не абавязуем, удзельнікаў і ўдзельніц уключаць гук і камеру, каб забяспечыць максімальна прадуктыўнае ўзаемадзеянне і дыскусіі.
Як трапіць на варкшопы?
Да ўдзелу ў серыі варкшопаў запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека. Зарэгістравацца можна як на адзін занятак, так і на ўсе чатыры анлайн-воркшопа.
Ахвочым трэба запоўніць заяўку па спасылцы не пазней за 2 траўня (аўторак). Пра вынікі адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц мы паведамім 3 траўня.
Усе заяўкі пройдуць верыфікацыю.
Кантакты
Па пытаннях, звязаных з удзелам у варкшопах, звяртайцеся па электроннай пошце capacity@belhumanrights.house.