Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Прыходзька і іншыя)

23 снежня 2025, 07:00
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Прыходзька і іншыя)

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

23 снежня 2025 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна прымяняецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым выдзяленне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ваеннаслужачых і г.д. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам уяўляецца неабгрунтаваным.

Мы настойваем на недапушчальнасці прымянення закона, які абараняе прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў правапарадку і суддзяў ад пагроз у сувязі з правамерным выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, для пакарання тых грамадзян, якія выказаліся ў сувязі з відавочным парушэннем прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў Канстытуцыі і закона, уцягнутасцю прадстаўнікоў улады, пракурораў і суддзяў у працэс катаванняў і стварэнне атмасферы беспакаранасці за катаванні і іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека, што часта маюць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці.

Нам вядома аб асуджэнні:

  • Андрэя Прыходзькі  па арт. 130, 368, 369, 361-1 Крымінальнага кодэкса  па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці і удзеле ў экстрэмісцкам фармаванні да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  • Андрэя Асіпенкі  па арт. 130 КК  па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  • Мікалая Буневіча  па арт. 130, 361 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, "закліках да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь" да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  • Віталя Кануркіна  па арт. 130, 367, 368, 369 КК  па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі, паклёпе на А. Лукашэнку, распальванні іншай сацыяльнай варожасці і да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  • Руслана Баранчука  па арт. 130, 368, 361-4 КК па абвінавачанні ў абразе А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасціі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  • Мікалая Галалюка па арт. 130, 368 КК па абвінавачанні ў абразе А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці і да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  • Уладзіміра Мелікаева па арт. 130 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  • Дзмітрыя Бабіцкага па арт 342 па абвінавачанні ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўнам ўдзеле у іх;

Мы ў чарговы раз нагадваем, што разгляд палітычна матываваных крымінальных спраў у закрытым ці фактычна ў закрытым судовым паседжанні, у адсутнасць публікі, назіральнікаў і незалежнай прэсы, ў створанай уладамі абстаноўцы нецярпімасці да дзейнасці праваабарончых арганізацый, праваабаронцаў і незалежных журналістаў груба парушае працэсуальныя правы абвінавачаных і зніжае вартасць якіх бы там ні было доказаў абвінавачання. Таксама падрывае давер да абгрунтаванасці прыгавораў і працэсуальных мер грубыя парушэнні дзяржавай базавых працэсуальных норм, у прыватнасці - прэзумпцыі невінаватасці і равенства ўсіх перад судом. Іншыя дадатковыя непалітычныя абвінавачванні ў здзяйсненні дзеянняў негвалтоўнага характару як правіла не мяняюць нашых адзнак, калі факт і тэрмін пазбаўлення волі вызначаецца палітычнымі матывамі пераследу.

Нам вядома аб асуджэнні па палітычных матывах з грубымі парушэннямі права на справядлівы суд:

  • Ягора Краўчэні па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве па арт. 356 КК да пазбаўлення волі;

  • Андрэя Юшкевіча па артыкулу 361-3 КК за намер далучыца да абаронцаў незалежнай Украіны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яго пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

а) пазбаўленне волі было прыменена ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Пактам або Еўрапейскай Канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

  1. d) асоба пазбаўлена волі выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Андрэя Прыходзькі, Андрэя Асіпенкі, Мікалая Буневіча, Віталя Кануркіна, Руслана Баранчука, Мікалая Галалюка, Ўладзіміра Мелікаева, Дзмітрыя Бабіцкага, Ягора Краўчэні, Андрэя Юшкевіча з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі - палітычнымі зняволенымі. У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • перагледзець вынесеныя ў дачыненні да названых палітзняволеных прыгаворы і выбраныя меры стрымання пры выкананні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на кваліфікацыю дзеянняў, від і памер пакарання;

  • вызваліць названых палітзняволеных, прымяніўшы іншыя меры для забеспячэння іх яўкі ў суд;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Respect-Protect-Fulfill;

Беларускі ПЭН;

Прававая ініцыятыва.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
13 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
У сувязі з інтэнсіфікацыяй прызнання беларускіх праваабарончых арганізацый экстрэмісцкімі фарміраваннямі мы, кааліцыя беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
09 красавіка 2026, 21:00
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
У сувязі з тым, што сталі вядомыя факты адвольнага прызнання ўладамі несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення ў верасні і снежні 2025 года, мы, кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 студзеня 2026, 12:43
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці