)
21 кастрычніка 2025 года
Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя формы пратэстнай актыўнасці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмент падаўлення грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства і антываенных выказванняў.
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць змен у дзяржаве і праводжанай ёй палітыцы. Шэраг СМІ таксама прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Гэта, у сваю чаргу, адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і респондэнтаў як непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.
Так, стала вядома пра змяшчэнне пад варту і асуджэнне да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фармаваннямі” Валянціна Анцыповіча, Мікіты Пуцылы, Дзмітрыя З., Артура Сыраквашы, Аляксандра Лабузава, Ігара Калуева, Наталлі Раманенка, Уладзіміра Міхайленкі, Вячаслава Сямёнава, Дзмітрыя Хальцова, Ігара Брадко, Сяргея Кебеца, Аляксея Кубракова, Вольгі Асіпчык.
Мы прызнаём названых асоб палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:
неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Валянціна Анцыповіча, Мікіту Пуцылу, Дзмітрыя З., Артура Сыраквашу, Аляксандра Лабузава, Ігара Калуева, Наталлю Раманенка, Уладзіміра Міхайленку, Вячаслава Сямёнава, Дзмітрыя Хальцова, Ігара Брадко, Сяргея Кебеца, Аляксея Кубракова, Вольгу Асіпчык;
неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
Lawtrend;
Respect-Protect-Fulfill;
Беларускі Хельсінкскі камітэт;
Беларускі ПЭН;
Прававая ініцыятыва;
Офіс па правах людзей з інваліднасцю;
Беларуская асацыяцыя журналістаў;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
)
)
)
)
)